«Леприконсы» — беларускі музычны гурт.
Гісторыя стварэння Перадумовы да стварэння гурта з'явіліся яшчэ ў 1996 годзе. Да з'яўлення гурта «Леприконсы» галоўны завадатар Ілля Міцько ўдзельнічаў у панк-рок-групе «Kindergarten» у якасці вакаліста. Група праіснавала нядоўга, а Міцько сабраў іншую, назваўшы яе «Леприкон», гралі хардкор.
У 1997 годзе «Леприконсы» запісалі сваю першую дэма-касету і пачалі выкарыстоўваць акардэон (акардыяністам зрабілі былога басіста Уладзіміра Федарука). Назваўшы сваё першае дзецішча «Детки», музыкі прадалі касету колькасцю 10 штук (усяго было 20).
Пасля гэтага ў групе пачалася цякучка: прыходзілі і сыходзілі гітарысты, басісты, дзяўчыны змяняліся хлопцамі. Нарэшце, новы склад пачаў пісаць ужо сур'ёзны паўнавартасны альбом «Человек идёт и улыбается», пазней ён выйшаў як «Нам с тобою было super».
Да выхаду альбома на радыё ўжо на ўсю моц круцілася песня «Хали-Гали», а самі «Леприконсы» паспелі заключыць кантракт са студыяй «Союз».
З гэтага моманту пачаліся канцэрты, гастролі, эфіры і фестывалі, сярод якіх галоўным было выступленне гурта на «Нашествии-2000» — «Леприконсы» адкрывалі другі дзень. Летам наступнага, 2001-га, група выпусціла другі альбом.
Дыскаграфія 1997 — Человек идёт и улыбается 1999 — Нам с тобою было super 2001 — Все ребята перцы! 2001 — ...ля Тополя! 2003 — С запада на восток 2007 — Бездаты 2009 — По проводам (інтэрнэт-сінгл) 2010 — Десятилетка 2011 — Подарок (сумесна з Вадзімам Галыгіным)
Удзел у зборніках 2003 — Víza Незалежнай Рэспублікі Мроя, трэк «Катлет-матлет»
Цікавыя факты «Хали-Гали», «Паратруппер» і «Супер-8» — гэта атракцыёны ў Парку Чалюскінцаў у Мінску. Песня з іх згадваннем была напісана ў 1999 годзе ў Мінску. Песня ў выкананні «Леприконсов» — «А мы с тобой играем в КВН» гучыць у загалоўнай застаўцы праграмы «КВЗ на Біс»
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе