Наратус () — сярэднявечныя могілкі з вялікай колькасцю ранніх хачкараў, што знаходзяцца ў сяле Наратус Гехаркунікскай вобласці (Арменія), непадалёк ад горада Гавар і возера Севан, за 90 км на ўсход ад Ерэвана. Могілкі маюць найбольшую колькасць хачкараў на тэрыторыі Рэспублікі Арменія. Таксама гэта найбуйнейшыя могілкі з хачкарамі, якія захаваліся пасля разбурэння армянскіх могілак у Джульфе на тэрыторыі Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікі ўладамі АзербайджанаWorld Watches In Silence As Azerbaijan Wipes Out Armenian Culture Azerbaijan: Famous Medieval Cemetery VanishesEuropean Parliament On Destruction of Cultural Heritage.
Хачкары
Самыя старыя хачкары на могілках датуюцца X стагоддзем. Падчас адраджэння традыцый хачкараў у XVI—XVII стагоддзях многія хачкары былі збудаваны пад ярмом імперыі Сефевідаў, калі ўсходні ўплыў пракрадаўся ў армянскае мастацтва. Тры майстры-разьбяры гэтага перыяду стваралі хачкары ў Наратусе, самым заўважным з іх быў Кірам Казмох (1551—1610), яго сучаснікамі былі Аракел і Мелісет. Могілкі знаходзяцца на тэрыторыі ў сем гектараў і ўтрымліваюць каля тысячы хачкараў. Характэрнай асаблівасцю большасці хачкараў з’яўляецца крыж з сонечным дыскам пад ім. Астатняя частка каменя ўпрыгожана выявамі лісця, гронак вінаграду, гранатаў ці абстрактнымі ўзорамі. Большасць хачкараў пакрыты мохам і лішайнікам. Некалькі надмагілляў на могілках малююць сцэны вяселляў і сельскага жыцця. Побач са старымі могілкамі былі ўладкавана новыя сучасныя могілкі, адлучаныя доўгім плотам. Каля могілкаў у сяле ёсць царква Святой Богамаці, пабудаваная ў IX стагоддзі. Адзін з хачкараў могілкаў у 1978 годзе быў ахвяраваны Брытанскаму музею Каталікосам Вазгенам I.
Легенды
Папулярная легенда, звязаная з могілкамі, апавядае пра ўварванне арміі Тамерлана. Паводле яе, сяляне надзелі каскі па-над хачкарамі і нахілілі мячы ў кірунку варожай арміі. Здалёку хачкары выглядалі як узброеныя салдаты ў абарончай пазіцыі, у выніку чаго войска Тамерлана адступіла.
Паводле іншай папулярнай гісторыі, у XIX стагоддзі манах Тэр Карапет Авацесі-Авакімян з манастыра каля сяла меў абавязак служыць задушныя службы на могілках Наратус. Каб пазбегнуць двухгадзіннага падарожжа з могілкаў у манастыр і назад, ён пабудаваў сабе невялікую келлю ў Наратусе. Калі яму было 90 гадоў, ён папрасіў манаскую брацію пахаваць яго жывым. Яго апошнімі словамі былі: «Я не баюся смерці. І хацеў бы, каб і вы яе не баяліся. І зусім не баяліся нічога, апроч аднаго Бога. Хай да мяне прыходзіць кожны, хто адчувае страх. Хай ён ілье ваду на надмагільны камень, п’е яе, абмывае сабе твар, грудзі, рукі і ногі. Хай потым паб’е пасудзіну, у якой прынёс ваду. Тады страх адступіць ад яго». І дагэтуль людзі прыходзяць да магілы манаха, каб здзейсніць гэты рытуал, пакінуўшы вакол аскепкі шкла.
Літаратура
Катэгорыя:Гегаркунік Катэгорыя:Могілкі Арменіі