міні|Нікалае Тытулеску 1882-1941. Паштовая марка Румыніі 2007

Нікалае Тытулеску (; 4 сакавіка 1882, Краёва — 17 сакавіка 1941, Каны) — румынскі дыпламат, у розны час міністр фінансаў і замежных спраў, а таксама на працягу двух тэрмінаў прэзідэнт Генеральнай Асамблеі Лігі Нацый (1930-1932).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Краёва, сын адваката. Пасля заканчэння з адзнакай у 1900 годзе сярэдняй школы ў Краёве, ён вывучаў права ў Парыжы, атрымаўшы навуковую ступень. У 1905 годзе Тытулеску вярнуўся ў Румынію, працаваў прафесарам права ў Яскім універсітэце, а ў 1907 годзе пераехаў у Бухарэст.

Палітычная кар'ера Пасля румынскіх выбараў 1912 года, стаў дэпутатам Кансерватыўна-дэмакратычнай партыі на чале з Таке Іанеску, а праз пяць гадоў членам урада Брэціяну як міністр фінансаў.

Летам 1918 года разам з іншымі выдатнымі румынамі, - Таке Іанеску, Актавіянам Гогам, Траянам Вуем, Канстанцінам Міле - Тытулеску сфарміраваў у Парыжы Нацыянальны румынскі камітэт.

З 1927 па 1928 год быў міністрам замежных спраў.

Пачынаючы з 1921 года займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка Румыніі ў Лізе Нацый у Жэневе. Ён двойчы, у 1930 і 1931 гадах, абіраўся прэзідэнтам гэтай арганізацыі. На гэтай пасадзе выступаў за захаванне стабільных граніц шляхам падтрымання міру паміж дзяржавамі, павагі да суверэнітэту і роўнасць усіх нацый у міжнароднай супольнасці, калектыўную бяспеку, а таксама прадухіленне агрэсіі.

Выгнанне і смерць У 1936 годзе кароль Караль II звольніў Тытулеску з усіх афіцыйных пасад, папрасіўшы яго пакінуць краіну. Ён пасяліўся спачатку ў Швейцарыі, затым пераехаў у Францыю. Знаходзячыся ў ссылцы, Тытулеску працягваў шляхам правядзення канферэнцый і газетных артыкулаў прапагандаваць ідэю захавання міру. Вярнуўся ў Румынію ў лістападзе 1937 года, часткова дзякуючы высілкам Юліу Маніу.

У 1937 годзе зноў з'ехаў з Румыніі і знайшоў прытулак у Францыі. Памёр у 1941 годзе ў Канах пасля працяглай хваробы. У сваім завяшчанні ён прасіў пахаваць яго ў Румыніі.

У 1989 годзе, пасля падзення камуністычнага ўрада Румыніі падчас румынскай рэвалюцыі, апошняя воля Тытулеску стала магчымай. 14 сакавіка 1992 года яго рэшткі былі перапахаваны на могілках побач з царквой Святога Мікалая ў Брашове, пасля складанай юрыдычнай працэдуры, арганізаванай Жан-Полем Картэронам, французскім павераным Тытулеску.

Бібліяграфія Buzatu Gheorghe (coord), Titulescu și strategia păcii, Editura Junimea, Iași, 1982. «Dicționar biogr. de ist. a Romaniei», (Stan Stoica ș.a.), Meronia, 2008. Grecescu Ion, Nicolae Titulescu, Bucuresti, Editura Politică , 1980. Idem, Nicolae Titulescu — Concepția juridică și diplomatică, Scrisul Românesc, Craiova, 1982. Idem, Nicolae Titulescu — Documente confidențiale, Editura Academiei Române, București, 1992. Idem, Popa Vasile, Nicolae Titulescu — Gândirea juridico-diplomatică, Concernul PRESA, Editura Republicii Moldova, 1997. Macovescu George (coord.), Nicolae Titulescu — Docmumente Diplomatice, Editura Politică, București, 1967. ***, Nicolae Titulescu, Discursuri, Editura Științifică, București, 1967. Păunescu Emil, Potra George, Nicolae Titulescu-Nicolae Raicoviceanu, Mărturiile unui prietenii, Fundația Eurpeană Titulescu, București, 2003 Oprea M. Ion, Nicolae Titulescu, Editura Științifică, București, 1966. «Pro și Contra Titulescu», ediția a II-a revăzută și adaugită. Editie ingrijita, selectie, cuvant inainte si postfata, note biografice, adnotari si explicatii, indice de George G Potra. 3 volume, Fundația Europeană Titulescu, 2003 «Nicolae Titulescu: patriot sau tradator?» , 15 Mai 2008, Nicolae Drăgușin, România liberă

Літаратура Опря И. М., Дипломатическая деятельность Николае Титулеску, Бухарест, 1970.

Спасылкі Vizionarismul lui N. Titulescu , 10 Februarie 2012, Andreea Lupșor, Historia Nicolae Titulescu: De ce iubim Franța, 4 februarie 2008, Jurnalul Național Enigma Titulescu, 5 august 2012, Serban Cionoff, Jurnalul Național Mandru ca sunt roman: Nicolae Titulescu, romanul care dadea candva lectii Europei, 26 octombrie 2012, Victor Pitigoi, Ziare.com Nicolae Titulescu: patriot sau tradator? , 15 mai 2008, Nicolae Dragusin, România liberă

Катэгорыя:Міністры замежных спраў Румыніі Катэгорыя:Міністры фінансаў Румыніі Катэгорыя:Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта