Ма́нсі (саманазва: мāньси), раней вядомыя як вагу́лы () — угорскі народ, карэнныя насельнікі Урала і Заходняй Сібіры. Агульная колькасць у Расіі (2021 г.) — 12 228 чалавек.
Мансі маюць агульнае паходжанне з венграмі і ханты. У сярэднявеччы мансі насялялі заходні і ўсходні схілы Уральскіх гор, аднак наступ рускіх і комі вымушаў перасяляцца з Урала ў Заходнюю Сібір. У XV—XVI стст. на тэрыторыі Урала і Заходняй Сібіры склалася некалькі дзяржаўных аб’яднанняў мансі. Да пачатку XVII ст. яны былі заваяваны рускімі.
Мансі маюць багаты фальклор. Іх міфалогія адлюстроўвае старажытныя угорскія паданні і рэлігійныя вераванні.
Паходжанне Згодна з тэорыяй, сфарміраванай савецкімі і венгерскімі лінгвістамі ў сярэдзіне XX ст., агульнымі продкамі мансі, ханты і венграў былі тубыльцы поўдню Заходняй Сібіры эпохі неаліту. На мяжы II—I тысячагоддзяў да н. э. з-за кліматычных змен яны падзяліліся на паўднёвую і паўночную галіны. Прадстаўнікі паўночнай рушылі ў лесастэпавую зону ўздоўж ракі Об. Пахаладанне, што пачалося ў VII ст. да н. э., прывяло да таго, што яны апынуліся ў зоне тайгі1990 — - Мифы, предания, сказки хантов и манси. Рассяленне на захад прывяло да адасаблення мансі. Лінгвістамі знойдзены сведчанні ранніх кантактаў мансі і ханты з іншымі моўнымі групамі Сібіры.
Археолагі звязваюць продкаў мансі, ханты і венграў з кулайскай, саргацкай і гарохаўскай археалагічнымі культураміСаргатская культура (эпоха раннего железного века)Кулайская культура (эпоха раннего железного века)ГОРОХОВСКАЯ КУЛЬТУРА, што ў эпоху ранняга жалеза ахоплівалі поўдзень Заходняй Сібіры і Урала.
Генетычныя даследаванні ў пачатку XXI ст.Traces of Early Eurasians in the Mansi of Northwest Siberia Revealed by Mitochondrial DNA AnalysisNorthwest Siberian Khanty and Mansi in the junction of West and East Eurasian gene pools as revealed by uniparental markers выявілі істотныя разыходжанні з лінгвістычнай і археалагічнай версіямі. Большасць мансі маюць агульныя генетычныя карані з заходнімі і ўсходнімі еўрапейцамі, у меншай ступені — з сібірскімі групамі, якія маглі прымаць удзел у перасяленні ў Паўночную Амерыку. Былі знойдзены генетычныя сведчанні ўдзелу ў фарміраванні папуляцыі мансі старажытных мігрантаў з Блізкага Усходу і Балканскага паўвострава. Генетыкі сцвярджаюць, што асноўная папуляцыя продкаў мансі склалася на захад ад Урала, у фарміраванні сучасных мансі таксама прымалі ўдзел выхадцы з Цэнтральнай Азіі.
Гісторыя thumb|Мансі прыносяць ясак Ярмаку У сярэднявеччы мансі насялялі заходні і ўсходні схілы Уральскіх гор. Паўднёвай мяжой для іх з’яўлялася рака ПышмаДРЕВНЯЯ РОДИНА ЮЖНЫХ МАНСИ. На поўначы паселішчы мансі цягнуліся да Ямала, дзе ў 30 км ад Салехарда знойдзена паселішча і свяцілішча Усць-ПалуйФедорова Н. В., Гусев Ан. В. Древнее святилище Усть-Полуй: на перекрестке культурных традиций // Труды II (XVIII) Всероссийского археологического съезда в Суздале. Т. II. — М.: ИА РАН, 2008. — С. 175—177. Археолагі выяўляюць умацаваныя гарадзішчы, пабудаваныя на ўзвышшах каля рэк. Асноўнымі заняткамі былі конегадоўля, паляванне, рыбалоўства. Было таксама вядома земляробства. Падчас раскопак знаходзяць вырабы з керамікі і металаў, у тым ліку рэчы з Сярэдняй Азіі і Ірана.
У старажытнарускіх летапісах паўночныя мансі і населеныя імі землі былі вядомы пад назвай Югра. Звесткі пра іх з’яўляюцца ў XI ст.Аповесць мінулых часоў.doc. Відавочна, назва Югра і больш позняя назва вагулы былі запазычаны ў коміВладимир Напольских, Йoгра. (Ранние обско-угорско-пермские контакты и этнонимия)М. Д. Игнатов, К этимологии иноэтнонима манси гогулич, вогул. У 1193—1194 гг. наўгародскі ваявода Ядрэй арганізаваў ваенную экспедыцыю супраць Югры. Ён захапіў югорскі горад, але падчас аблогі другога пацярпеў паражэнне. З экспедыцыі вярнулася толькі 80 чалавек. Сярод рэчаў, якімі тубыльцы абяцалі адплаціць наўгародцам за зняцце аблогі былі срэбра, сабалінае і іншае футраЯнин В. Я послал тебе бересту… / Валентин Янин. — Москва: Школа «Языки русской культуры», 1998 С. 322. У XIII ст. Югра пералічвалася ў наўгародскіх дакументах як падпарадкаваная тэрыторыяНовгородские походы в Югру XI—XV вв . Наступ рускіх і комі вымушаў мансі перасяляцца з Урала ў Заходнюю Сібір, дзе яны ў сваю чаргу захопівалі землі ханты і ненцаў.
У XV—XVI стст. на тэрыторыі Урала і Заходняй Сібіры склалася некалькі дзяржаўных аб’яднанняў мансі — Вагульскае, Пелымскае, Ляпінскае, Кандынскае, Абдорскае княствыПилипчук Я. В. Пелымское княжество манси в средневековой истории Сибири. На чале іх стаяла родавая арыстакратыя. У канцы XV ст. яны знаходзіліся ў васальнай залежнасці або ў фактычным саюзе з Сібірскім ханствам. З сярэдзіны XV ст. цікавасць да падначалення зямель мансі мела Вялікае Княства Маскоўскае. У 1465 г. па ініцыятыве Івана III усцюжанскі ваявода арганізаваў паход на ўсходнія схілы Урала, дзе захапіў у палон двух князёў мансі. Найбольшае супраціўленне аказваў пелымскі князь Асыка. У 1481 г. ён узначальваў напад на пермскую зямлю, ужо падначаленую Маскоўскай дзяржаве. У адказ, у 1483 г. маскоўскае войска ўварвалася ў землі мансі і ханты, нанесла паражэнне Юмшану, сыну Асыкі, і захапіла ў палон кодскага князя. У 1484 г. Кодскае княства прызнала сваю залежнасць ад Масквы, што дазволіла Івану III атрымаць тытул гаспадара Югры. Пасля пахода 1499 г. было зруйнавана Ляпінскае княства, у залежнасць трапілі Абдорскае княства і частка Пелымскага княства.
Узмацненне Сібірскага ханства дазволіла князям мансі пераарыентаваць знешнюю палітыку. Пры хане Кучуме яны супраціўляліся маскоўскім стаўленікам Строганавым збіраць ясак і ствараць паселішчы на сваіх землях, удзельнічалі на баку сібірскіх татар у паходах на Перм і ў бітве на Чувашавым мысе. Ваенныя сутычкі з мансі мелі месца падчас паходаў Ярмака на Сібірскае ханства. Пелымскія князі ў той жа час руйнавалі пермскія валоданні СтроганавыхВогулы. Этнографический очерк В. Г. Павловского. Казань, типо-литография Университета, 1907 год . С. 44 — 47. Далейшыя ваенныя дзеянні прывялі да значных страт. У 1586 г. абдорскі князь Лугуй атрымаў у Маскве ахоўную граматуОбдорское княжество — Государства мира, што стала сведчаннем падпарадкавання Расіі. У 1592 г. ваявода Нічыпар Траханіотаў заваяваў Пелымскае княстваПелымское княжество — Государства мира. Нягледзячы на гэта, мансі працягвалі барацьбу. У 1607 г. была выкрыта змова ў Пелымскім княстве. У 1609 г. мансі у саюзе з ханты і татарамі планавалі захапіць Цюмень. У 1612—1613 гг. успыхнула паўстанне, задушанае мясцовым ваяводамВогулы. Этнографический очерк В. Г. Павловского. Казань, типо-литография Университета, 1907 год . С. 48 — 49. Паўстанні таксама адбываліся ў 1630 г. і 1654 гг.Русские в Сибири в XVII векеЗавоевание югорских княжеств длилось более 500 лет
Пасля далучэння да Расіі мансі былі вымушаны выплочваць ясак. Паўночныя мансі станавіліся лёгкай ахвярай з боку качавых ненцаў. Мансі, што заставаліся на Урале і поўдні Заходняй Сібіры пакутвалі ад захопу іх зямель з боку прыватных заводаў і нават сялянВогулы. Этнографический очерк В. Г. Павловского. Казань, типо-литография Университета, 1907 год . С. 50 — 54. Відавочна, на першых парах асноўная ўлада над супляменнікамі захоўвалася ў родавай арыстакратыі. Вагульскі князцы ўзгадваліся ў дакументах XVIII ст. У 1822 г. кіраванне і суд былі перададзены дзяржаўным органам. У 1714—1718 гг. дзякуючы высілкам мітрапаліта Філафея Ляшчынскага мансі намінальна прынялі праваслаўе. Прыхільнікі традыцыйнай веры аказвалі місіянерам супраціўленне.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў адменены ясак. У 1930 г. створана Асцяка-Вагульская нацыянальная акруга (зараз Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра). У 1931 г. была створана пісьмовасць на мове мансі. У той жа час савецкая палітыка раскулачвання і барацьбы з рэлігіяй прывяла да заняпаду звычаёвага ладу. Мансі станавіліся ахвярамі палітычных рэпрэсійГл.: Федор Романенко, Сергей Ларьков, «Враги народа» за Полярным кругом (сборник). У пасляваенны час адбывалася ліквідацыя дробных і стварэнне буйных паселішчаў, што далей садзейнічала разбурэнню родавых адносін і страты тэрыторый. Развіццё нафтавай і газавай прамысловасці павялічвала колькасць іншаэтнічных перасяленцаў.
10 жніўня 1989 г. была створана арганізацыя ханты і мансі «Выратаванне Югры»Спасение Югры — Югражданин , якая займаецца нацыянальным адраджэннем.
Этнаграфічныя групы У наш час прынята вылучаць некалькі этнаграфічных груп мансіНароды России: Энциклопедия. / Главный редактор В. А. Тишков. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1994. С. 227.: Паўночная, якая складаецца з сосьвінскай і лозьвінскай і насяляе ўзбярэжжы ракі Паўночная Сосьва і часткова ракі Лозьва. У мінулым размаўлялі на 2 асобных дыялектах. Паўднёвая, што насяляе берагі ракі Таўда Заходняя ўключае пелымскую, сярэднелозьвінскую, вагільскую дыялектныя групы Усходняя (кондынская)
Культура
Матэрыяльная культура thumb|Зрубная хата мансі За некалькі стагоддзяў, якія суправаджаліся войнамі і міграцыямі, лад жыцця мансі моцна змяніўся. У 1904 г. расійскі этнограф Канстанцін Насілаў пісаўЦыт. па Манси — коренное население тавдинского края:
Яшчэ нядаўна ваяўнічы, бадзёры, які ведаў, як тапіць, здабываць з руд Урала жалеза, медзь, срэбра, які меў гандлёвыя зносіны з суседзямі, войны, народ гэты цяпер зусім ўпаў, зусім ператварыўся ў пячорнага чалавека і так далёка сышоў ад нашэсця цывілізацыі ў свае непраходныя лясы, так зашыўся ў глуш сваёй тайгі, так ізаляваўся, што, здаецца, ужо больш не з’явіцца на сусветнай сцэне, а, ціха вымрэ, сыдзе зусім з твару нашай планеты.
Асноўнымі заняткамі мансі сталі паляванне і рыбалоўства. Паляванне было накіравана на здабычу мяса і футра. Апошнім выплочвалі ясак, выкарыстоўвалі ў гандлёвых зносінах. Рыбалоўства пераважала сярод жыхароў ніжняй плыні рэк. Сезонна выязджалі здабываць рыбу на раку ОбРыболовецкая культура хантов и манси . Паўночныя мансі некаторы час займаліся аленегадоўляй. Распаўсюджана збіральніцтва. Традыцыйныя рамёствы: апрацоўка драўніны, бярозавай кары, ткацтва з валокнаў крапівы і лёну, аздабленне тканін пацеркамі і аплікацыяй.
У XVII — першай палове XX стст. мансі жылі ў невялікіх паселішчах паул ад 1 да 10 жытлаў з гаспадарчымі пабудовамі. Занятак паляваннем вымушаў шмат перамяшчацца, таму кожная сям'я мела жытлы за межамі паселішча. Для мансі характэрна значная разнастайнасць жытлаў. У канцы XIX ст. налічвалася каля 30 розных тыпаўЖилище хантов и манси . Сталым зімовым, а часам і летнім жыллём большасці мансі з’яўлялася зрубная хата без столі, з вельмі пакатым двухсхільным дахам, пакрытая пашытымі кавалкамі бярозавай кары.Селения и жилища хантов и мансов . Дзверы арыентаваны на поўдзень. Пярэдняя частка даха выдавалася наперад і абапіралася на слупы. Яшчэ адзін слуп ўсталёўваўся непасрэдна насупраць жытла. Да яго прывязвалі свойскую жывёлу. Узімку ў вокны ўстаўлялі лёд, улетку нацягвалі рыбны пузыр. У куце хаты, справа ці злева ад дзвярэй, ладзілі агмень з жэрдак, абшмараваных глінай. Уздоўж сцен месціліся земляныя нары, якія пакрывалі цыноўкамі і скурамі. Часовыя сезонныя жытлы рабілі ў лодках або ў лесе. Імі маглі быць буданы, заслоны, зімовыя яміны і г. д. Паўночныя аленегадоўцы запазычылі ў ненцаў чум.
Паўднёвыя і ўсходнія мансі аддавалі перавагу апранаць палатняныя кашулі і ворную адзежу, упрыгожаную гафтам з рознакаляровых нітак. Паўночныя і часткова заходнія мансі перанялі традыцыю ненцаў мець вопратку з аленевай скуры. У ніжняй плыні рэк Паўночная Сосьва і Об шылі вопратку з птушынага пер’я, насілі халаты, упрыгожвалі іх аплікацыямі. Важны элемент мужчынскай і жаночай вопраткі — пояс. Замужнія жанчыны абавязкова пакрывалі галаву хусткай. Абутак шылі са скур. Жаночыя прычоскі адрозніваіся ў залежнасці ад мясцовасці, але паўсюдна запляталі косы.