Востраў Чы́рыкава () — востраў у заліве Аляска Ціхага акіяна, тэрыторыя ЗША.
Плошча паверхні вострава каля 160 км². Вышыні да 300 м. На востраве субарктычныя лугі. Насельніцтва адсутнічае.
Адкрыты ў 1741 годзе экспедыцыяй на караблі «Святы Павел» (у складзе экспедыцыі В. Берынга) пад камандаваннем А. І. Чырыкава і ў 1798 годзе названы ў яго гонар англійскім мараплаўцам Дж. Ванкуверам.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001.
Катэгорыя:Кадзьякскі архіпелаг Катэгорыя:Незаселеныя астравы