Беларуская федэрацыя кіберспорту — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне , якое займаецца падтрымкай і развіццём кіберспорта ў Беларусі.
Мэты Асноўнай мэтай з’яўляецца садзейнічанне развіццю ў Беларусі кіберспорту як новага віду спартыўнай спаборніцкай дзейнасці і спецыяльнай практыкі падрыхтоўкі чалавека да спаборніцтваў на базе камп’ютарнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння, інтэрактыўных прылад і іншых магчымасцяў камп'ютарных тэхналогій, а таксама ўцягванне ў кіберспорт шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі.
Акрамя таго, садзейнічае развіццю кіберспорту ў Беларусі як масавага віду спорту, які прапагандуе агульначалавечыя каштоўнасці і здаровы лад жыцця, і эфектыўных формаў фізічнага выхавання дзяцей і падлеткаў, з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне здаровага, фізічна і духоўна дасканалага, маральна-ўстойлівага маладога пакалення Беларусі.
Гісторыя У Беларусі ў 2014 годзе пачаліся першыя дзеянні па стварэнні федэрацыі кіберспорту. У канцы 2015 года група маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю кіберспорту. Праз некаторы час геймеры планавалі стаць рэспубліканскай арганізацыяй.
У стварэнні цяперашняй федэрацыі прымала ўдзел арганізацыйная кампанія «Пляцоўка». Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі як рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне 6 студзеня 2017 года. Створана для развіцця кіберспорту ў рэспубліцы як часткі міжнароднага спартыўнага руху. Афіцыйным партнёрам федэрацыі стала кампанія па вытворчасці кампутарных крэслаў «DXRacer».
28 лютага анансавала дзве лігі з прызавымі фондамі рэспубліканскую і студэнцкую, якія пройдуць у 3—4 кварталах 2017 года і завершацца гранд-фіналамі ў Мінску. Дысцыпліны абодвух чэмпіянатаў: Dota 2, Counter-Strike: Global Offensive, World of Tanks і FIFA 17 (таксама магчымы турніраы па NHL 17 і NBA 2K17 на рэспубліканскім чэмпіянаце). Удзельнікі рэспубліканскага чэмпіяната абіраюцца шляхам правядзення адборачных онлайн-турніраў, па выніках кваліфікацыі каманды згуляюць на LAN-фінале ў Мінску. Студэнцкі турнір уключае навучэнцаў 55 беларускіх універсітэтаў і 173 каледжаў з усіх абласцей Беларусі, якія абіраюцца шляхам арганізацыі LAN-кваліфікацый. Лепшыя каманды кожнай вобласці згуляюць згуляюць на фінальным турніры ў Мінску.
4 чэрвеня 2017 года Беларуская федэрацыя кіберспорту падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» і хакейным клубам «Дынама Мінск».
Чэмпіянаты МЭТА'18: FIFA — кіберспартыўны турнір у дысцыпліне FIFA (арганізаваны сумесна з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» 10 лютага 2018 года на пляцоўцы фан-дома ХК «Дынама-Мінск»).
Кіруючы склад Дзяніс Сяргеевіч Богуш — старшыня федэрацыі Павел Генадзевіч Волкаў — намеснік старшыні Вадзім Уладзіміравіч Аношка — член праўлення Кірыл Аляксандравіч Салановіч — член праўлення Аляксей Андрэевіч Кузняцоў — член праўлення Максім Аляксандравіч Калтанюк — член праўлення
Крытыка Спартыўны эксперт Андрэй Вашкевіч лічыць падзею гістарычнай:
Гл. таксама Quake III Arena
Літаратура
Спасылкі
Беларуская федэрацыя кіберспорту на сайце газеты «Звязда»
Катэгорыя:Кіберспорт у Беларусі