Аляксе́й Міха́йлавіч Ляві́цкі (, сяло Бараціна — , г. ) — дзеяч УКП(б), в. а. 2-га сакратара ЦК КП(б) Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Уваходзіў у склад асобай тройкі НКУС СССР.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Бараціна Тульскай губерні ў сям’і чыноўніка.
Член партыі бальшавікоў з 1920 года. У 1919—1921 гадах чырвонармеец Камуністычнага палка РСЧА.
У 1921—1922 гадах — інструктар, загадчык аддзела Бялёўскага павкама РКП(б) Тульскай губерні, інфарматар Тульскага губкама РКП(б). У 1922—1924 гадах — інструктар, загадчык аддзела павкама, сакратар Епіфаньскага райбюро РКП(б). У 1925—1928 гадах — упаўнаважаны павпрафбюро, загадчык аддзела райкама УКП(б), старшыня райвыканкама у г. Сярэбраныя Пруды Маскоўскай губерні. Пасля старшыня райвыканкама у Дубне Тульскай вобласці. У 1928—1930 гадах — загадчык аддзела сялсельсаюза, інструктар акрвыканкама, намеснік начальніка Тульскага акружнога зямельнага аддзела. У 1930—1933 гадах сакратар райкама УКП(б) у г. Чэрнь Маскоўскай вобласці. У 1933—1937 гадах — сакратар райкама УКП(б) у г. Сасава Разанскай вобласці.
З 11 жніўня 1937 года па 30 сакавіка 1938 года — в. а. другога сакратара ЦК КП(б) БеларусіПастанова пленума ЦК КП(б) Беларусі 28 — 30.3.1938 г., з 31 студзеня 1938 года па 15 мая 1940 года — член ЦК і Бюро ЦК КП(б) БеларусіПастанова пленума ЦК КП(б) Беларусі 30 — 31.1.1938. Гэты перыяд адзначаны уваходжаннем у склад асобай тройкі, створанай па загаду НКУС СССР ад 30 ліпеня 1937 года № 00447 і актыўным удзелам у сталінскіх рэпрэсіях.
У 1938—1941 гадах — студэнт Сельгасакадэміі імя Ціміразева.
У 1941—1946 гадах — камісар Горкаўскага танкавага вучылішча, начальнік палітаддзела 15-й танкавай брыгады 5-й гвардзейскай танкавай арміі.
У 1946—1950 гадах — старшыня Лухавіцкага райвыканкама Маскоўскай вобласці. У 1950—1953 гадах = начальнік Маскоўскага аблупраўлення сельскай гаспадаркі. У 1953—1956 гадах = начальнік Маскоўскага аблупраўлення сельскай гаспадаркі і нарыхтовак Міністэрства сельскай гаспадаркі. У 1957—1964 гадах = у апараце Эканамічнай камісіі Савета нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны», 15.12.1943 гЛевицкий Алексей Михайлович, майор // Сайт Pamyat-naroda.ru. Ордэн Айчыннай вайны II ступені, 16.01.1944 гЛевицкий Алексей Михайлович, майор // Сайт Pamyat-naroda.ru. Ордэн Чырвонага Сцяга, 19 ліпеня 1944 гЛевицкий Алексей Михайлович, гвардии майор // Сайт Pamyat-naroda.ru.
Спасылкі Лявіцкі Аляксей Міхайлавіч // Сайт Istmat.info Лявіцкі Аляксей Міхайлавіч // Даведнік па гісторыі Камуністычнай партыі і Савецкага Саюза 1898—1991
Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тульскай вобласці Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання