Скі́дзельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Скідзель.

Гісторыя Скідзельскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Гродзенскага павета. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на 11 сельсаветаў: Абухаўскі Азёрскі Глінянскі Дубненскі Жыліцкі Жытамлянскі Лаўненскі Лунненскі Русінавецкі Скідзельскі Стралецкі. Адначасова ўтвораны гарадскі пасёлак Азёры і рабочы пасёлак Лунна.

25 лістапада 1940 года да Скідзельскага раёна былі таксама далучаныя Берштаўскі і Наварудскі сельсаветы скасаванага Парэцкага раёна. 20 верасня 1944 года раён быў перададзены ў склад новаўтворанай Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Лаўненскі і Стралецкі сельсаветы. 16 снежня 1955 года рабочы пасёлак Лунна і гарадскі пасёлак Азёры набылі статус вёсак. 5 красавіка 1960 года Дубненскі сельсавет быў перададзены ў склад Мастоўскага раёна. 25 лютага 1961 года Жыліцкі сельсавет перайменаваны ў Багатырэвіцкі. 23 мая 1962 года да раёна далучаны Дэмбраўскі, Каменскі, Нарашскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Астрына з Астрынскім пассаветам Шчучынскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

25 снежня 1962 года раён быў скасаваны, Дэмбраўскі, Каменскі, Нарашскі сельсаветы і Астрынскі пассавет вернуты Шчучынскаму раёну; Абухаўскі, Азёрскі, Багатырэвіцкі, Берштаўскі, Глінянскі, Жытомлеўскі, Лунненскі, Наварудскі, Русінавецкі і Скідзельскі сельсаветы перададзены Гродзенскаму раёну.

Крыніцы

Літаратура

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Гродзенскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Мастоўскага раёна