Іван Жосткін (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».
Клубная кар’ера Выхаванец гомельскага футбола, з 2008 года пачаў выступаць за дубль «Гомеля». Па выніках сезона 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе і магчымасць выстаўляць каманду ў турнір дублёраў, таму Іван далучыўся да фарм-клуба «Гомель-2», які выступаў у Другой лізе. Сезон 2011 правёў у арэндзе ў першалігавым ДБК, пасля чаго, пакінуўшы «Гомель», выступаў за першалігавыя «Хімік» і «Ведрыч-97».
У 2014 годзе перайшоў у «Гомельчыгунтранс», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Дапамог камандзе паспяхова распачаць сезон 2016, калі яна апынулася сярод лідараў Першай лігі. У ліпені 2016 года разам з аднаклубнікам Кірылам Шрэйтарам перайшоў у бабруйскую «Белшыну», у складзе якой 31 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Крумкачоў» (1:2). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе бабруйчан, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Гомель», з якім у выніку падпісаў кантракт. Пачынаў сезон у стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы, але ў другой палове сезона страціў месца ў складзе. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся на полі, часцей выходзячы на замену. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на наступны сезон. Сезон 2019 пачынаў запасным іграком, аднак хутка вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гомелем». У сезоне 2020 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, пачынаў сезон у якасці іграка асноўнага складу, пазней стаз пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў гомельскі клуб.
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў з ім кантракт. Пачынаў сезон у стартавым складзе магіляўчан, пазней стаў часам выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро», пасля чаго некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», але неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва», дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў, стаў капітанам каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Лакаматывам».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Гомель 12 0 2009 дубль Гомель 24 1 2010 Д3 Гомель-2 30 2 2011 Д2 ДБК-Гомель 25 0 2012 Д2 Хімік 26 0 2013 Д2 Ведрыч-97 22 0 2014 Д2 Гомельчыгунтранс 26 3 2015 Д2 Гомельчыгунтранс 27 1 2016 (1) Д2 Гомельчыгунтранс 12 2 2016 (2) Д1 Белшына 13 0 2017 Д1 Гомель 17 2 2018 Д1 Гомель 26 1 2019 Д1 Гомель 20 1 2020 Д2 Гомель 21 2 2021 Д2 Дняпро 23 0 2022 Д2 Лакаматыў 21 4 2023 Д2 Лакаматыў 31 6
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель-2 Катэгорыя:Ігракі ФК ДБК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў