Максім Шыла (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера З 2011 года пачаў выступаць за клуб «Зорка-БДУ» ў Другой лізе, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З 2014 года выступаў за клуб у Першай лізе.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і ў выніку падпісаў кантракт. У складзе мазыран стаў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў. У верасні 2017 года выступаў за дубль, пазней вярнуўся ў асноўны склад «Славіі».

У студзені 2018 года стаў іграком дэбютанта Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Прамень».

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Гуляў пераважна ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года перайшоў у кыргызскі клуб «Дардой», з якім двойчы стаў чэмпіёнам краіны. У студзені 2022 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. Не меў трывалага месца ў складзе, нярэдка выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск».

У сакавіку 2023 года стаў іграком віцебскага «Макслайна». У ліпені 2023 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У снежні 2023 года пакінуў «Макслайн».

Дасягненні Чэмпіён Кыргызстана (2): 2020, 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 Д3 Зорка-БДУ 20 0 2012 Д3 Зорка-БДУ 25 1 2013 Д3 Зорка-БДУ 23 1 2014 Д2 Зорка-БДУ 28 2 2015 Д2 Зорка-БДУ 29 1 2016 Д2 Зорка-БДУ 26 1 2017 Д1 Славія 20 0 2018 (1) Д1 Смалявічы 15 0 2018 (2) Д1 Прамень 12 0 2019 Д1 Дняпро 26 0 2020 Д1 Дардой 9 2 2021 Д1 Дардой 17 0 2022 Д1 Мінск 17 0 2023 Д2 Макслайн 13 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дардой Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн