Ілья Яфімавіч Рэпін (, г. Чугуеў, цяпер Харкаўская вобласць, Украіна — , Куакала, , Рэспубліка Фінляндыя) — мастак-жывапісец, майстар партрэту, гістарычных і бытавых сцэнIlya Yefimovich Repin — Britannica Online Encyclopedia. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Мемуарыст, аўтар шэрагу нарысаў, якія склалі кнігу ўспамінаў «Далёкае блізкае»Гл., напрыклад, . Выкладчык, быў прафесарам — кіраўніком майстэрні (1894—1907) і рэктарам (1898—1899) Акадэміі мастацтваў, адначасова выкладаў у школе-майстэрні Ценішавай; сярод яго вучняў — Б. М. Кустодзіеў, І. Э. Грабар, , П. А. Малявін, Г. П. Астравумава-Лебедзева, даваў таксама прыватныя ўрокі В. А. Сярову.
Радавод thumb|left|250px|Партрэт 1867 года Таццяны Сцяпанаўны, маці І. Я. Рэпіна (памерла 6 мая 1880 года). Палатно, алей. 64 × 50 см. Нацыянальная галерэя, Прага. thumb|left|Партрэт 1879 Яфіма Васілевіча Рэпіна, бацькі мастака. (Памёр у 1894 годзе). thumb|250px|«Мужык з дурным вокам» Партрэт дзядзькі Івана Фёдаравіча Радава. 1877. Палатно, алей. 60 × 49 см. ДТГ.
На думку Іллі Яфімавіча, іх род паходзіць ад маскоўскіх стральцоў.
Два дзеда — Рэпін Васіль Яфімавіч і Бачароў Сцяпан Васілевіч. Бабуля — Анастасія Цітаўна Рэпіна (у дзявоцтве Кастрамыціна). У сям’і дзеда — Рэпіна было 5 дачок і 3 сыны, старэйшы Яфім стаў бацькам мастака. Цётка Марфа Васілеўна, па мужу Радава, была хроснай маці І. Я. Рэпіна. Яе муж майстар срэбных спраў Радаў Іван Фёдаравіч быў напісаны Рэпіным пад назвай «Мужык з дурным вокам». Хросным бацькам І. Я. Рэпіна быў Чугуеўскай кравец Касьянаў. Стрыечная сястра Алімпіяда Васільеўна Барысава, манашка Мікалаеўскага жаночага манастыра намаляваная на партрэце 1887 года.
У дзеда мастака па маці — Бачарова Сцяпана Васільевіча і яго жонкі Пелагеі Мінаеўны было 4 дачкі і 2 сына. Дачка Таццяна стала маці мастака. Стрыечны брат Рэпіна Трафім Пятровіч Чаплыгіна быў блізкім сябрам дзяцінства. Менавіта з ім Ілля Яфімавіч звязваў сваё першае захапленне маляваннем. Сучасныя прадстаўнікі сям’і Чаплыгіных, гэтай галіны сваякоў Рэпіна ў цяперашні час жывуць і працуюць у Санкт-Пецярбургу.
У сям’і Яўхіма Васільевіча і Таццяны Сцяпанаўны Рэпіных, па ўспамінах мастака, акрамя яго было яшчэ трое дзяцей — Усця, Іван і Васіль. А трое сыноў, народжаныя да з’яўлення на свет Іллі, памерлі немаўлятамі. Старэйшая сястра Усціння была бліжэйшым сябрам і дарадцам маленькага Іллі. Гора ад яе смерці ў 15 гадоў мастак памятаў ўсё жыццё. Карціна «Уваскрашэнне дачкі Яіра», якая прынесла Рэпіну вялікі залаты медаль у Акадэміі мастацтваў, была напісана пад уражаннем гэтых успамінаў. Малодшы брат Іван быў хваравітым і таксама памёр у дзяцінстве. Брат Васіль, які праявіў талент у музыцы, зрабіў добрую кар’еру музыкі — скончыў кансерваторыю і іграў у Марыінскім тэатры ў Санкт-ПецярбургуНовая страница 1 .
Біяграфія
1850—1860 Грамаце і арыфметыцы навучыўся ў мясцовых чугуеўскіх дзяка і дыякана. Потым займаўся ў тапаграфічнай школе. У 1857 годзе пачаў вучыцца жывапісу ў Чугуеве. Першым настаўнікам малявання стаў І. Бунакоў. У гэтым жа годзе памерла сястра Усця, смерць якой моцна ўразіла будучага мастака і ўспаміналася і праз шмат гадоў.
Ужо праз два гады, ў 1859 І. Рэпін быў вядомым у акрузе майстрам і разам з хаўрусамі іканапісцаў і рамеснікаў працаваў па падраду ў сельскіх цэрквах. Першая яго вялікая праца была ў Маліноўскай царкве: ён напісаў абраз «Укрыжаванне» па вядомай карціне К. Штэйбена «Галгофа», якая знаходзіцца ў Ісакіеўскім саборы.
1860—1870 Восенню 1863 года, атрымаўшы грошы за працу ў сіроцінскай царкве, І. Я. Рэпін адправіўся ў Пецярбург. Па шляху 31 кастрычніка першы раз пабываў у Маскве, дзе паступіў спачатку ў малявальную школу Таварыства заахвочвання мастакоў у Пецярбургу. Там ён пазнаёміўся з І. М. Крамскім, які стаў яго настаўнікам. Таксама вучыўся ў Р. К. Жукоўскага.
У студзені 1864 года вытрымаў уступныя іспыты і паступіў у Акадэмію мастацтваў у Пецярбургу па класе гіпсавых галоў, у снежні таго ж года яго перавялі ў натурны клас.
У 1865 годзе стаў «класным мастаком», атрымаў званне вольнага мастака, пазбавіўся ад становішча ваеннага пасяленца.
Падчас навучання І. Рэпін тройчы прыязджаў у Чугуеў на канікулы. Асабліва плённым было лета 1867 года. Тут Рэпін зрабіў мноства малюнкаў, эскізаў, накідаў, у тым ліку алейныя партрэты маці і брата Васіля.
У 1869 годзе быў узнагароджаны малым залатым медалём за карціну «Іоў і яго сябры».
Летам 1870 года І. Рэпін упершыню адправіўся на Волгу, пад Саратаў, дзе падарожнічаў і напісаў шэраг эскізаў і эцюдаў да карціны «», замоўленай вялікім князем . Гэта карціна, якая паказвае цяжкую працу бурлакоў, што цягнуць баржу, зрабіла моцнае ўражанне на публіку і крытыкаў.
1870—1880
У 1871 годзе «Бурлакі на Волзе» як скончаны твор упершыню былі паказаны на выстаўцы.
11 лютага 1872 года абвянчаўся з Верай Аляксееўнай Шаўцовай. Браць шлюб пайшоў у акадэмічную царкву са студыі, прама з працы, з алоўкам у кішэні, а пасля шлюбу вярнуўся назад працаваць.
Летам 1872 года па рэкамендацыі У. В. Стасава працаваў над карцінай «» па замове , уладальніка рэстарана «Славянскі базар» на ў Маскве. Алоўкавыя партрэты кампазітараў М. А. Балакірава, Э. Ф. Напраўніка і М. А. Рымскага-Корсакава. Таксама пазнаёміўся з М. Р. Рубінштэйнам і І. С. Тургеневым.
У 1872 годзе ў Рэпіных нарадзілася дачка Вера. У тым жа годзе падарожнічаў з жонкай па Волзе, вынікам чаго стала новая серыя малюнкаў бурлакоў, у тым ліку карціна для П. М. Трацякова «Бурлакі, якія ідуць уброд» і яшчэ адзін варыянт «Бурлакоў на Волзе». Таксама за праграмную працу «Уваскрасенне дачкі Яіра», напісаную паводле сваіх успамінаў пра колішнюю смерць сястры, атрымаў Вялікі залаты медаль і права 6-гадовага навучання ў Італіі і Францыі, дзе скончыў сваю мастацкую адукацыю ў статусе .
У маі 1873 года падарожнічаў за мяжой з жонкай і дачкой у Італіі, дзе падчас знаходжання ў Рыме пазнаёміўся з С. І. Мамантавым, а потым — у Францыі, дзе спачатку некаторы час быў у Парыжы, а потым выехаў у прыморскі гарадок Вель. Пасля Веля зноў вярнуўся ў Парыж.
У 1874 годзе стварыў афорт-партрэт польскага мастака .
Восенню 1874 года ў Парыжы нарадзілася другая дачка Надзя. У тым жа годзе далучыўся да Таварыства перасоўных мастацкіх выставак.
Летам 1876 года вярнуўся ў Расію, дзе жыў да 1877 года спачатку на дачы ў Араніенбаўме, а потым 11 месяцаў у Чугуеве.
29 сакавіка 1877 года тут нарадзіўся сын мастака . Праз некалькі месяцаў пасля гэтага, у маі, першы раз пабываў у , падмаскоўным маёнтку пісьменніка , якую ў яго спадчыннікаў набыў С. І. Мамантаў. Каб мастакам было зручней працаваць, Мамантаў пабудаваў для іх спецыяльны дом, у якім Рэпін правёў два лета.
У канцы мая 1877 года Рэпін паехаў у Маскву, каб зняць кватэру, на некалькі дзён з’ездзіў у Пецярбург, а на зваротным шляху пабываў у Ніжнім Ноўгарадзе, але лета правёў у сяле непадалёк ад Чугуева. Ваколіцы гэтага сяла і самога Чугуева мастак захаваў у шматлікіх акварэлях.
У пачатку верасня перабраўся ў Маскву. Восенню працаваў над аўтапартрэтам і партрэтамі В. Д. Паленава і І. Я. Забеліна, а таксама пасмяротным партрэтам .
У канцы кастрычніка 1879 года Рэпін пераехаў на новую кватэру непадалёк ад старой, але жыў там у асноўным толькі ў халодны час года, перасяляючыся летам у Падмаскоўе.
1880—1890
У маі-верасні 1880 года ездзіў на Украіну для збору матэрыяла да карцін. У кастрычніку таго ж года майстэрню Рэпіна наведаў Л. М. Талстой. У гэтым годзе мастак выканаў скульптурны партрэт С. І. Мамантава, партрэты В. М. Васняцова, А. Ф. Пісемскага, С. М. Салаўёва, , М. М. Гэ.
У маі 1880 года памёрла маці І. Рэпіна, які на некалькі дзён спазніўся на яе пахаванне. На гарадскіх могілках на магіле маці стаіць сціплы помнік, зроблены па яго малюнку мясцовымі кавалямі. Пасля яе смерці І. Я. Рэпін вельмі доўга, 27 гадоў, не быў у родным горадзе.
25 ліпеня 1880 года нарадзілася дачка Таццяна, адзіная з дзяцей, якая працягнула род мастака.
На працягу гэтага і наступнага дзесяцігоддзяў быў зроблены цэлы шэраг прац з Л. М. Талстым у ролі галоўнага героя, партрэтаў яго сям’і, відаў Яснай Паляны, а таксама малюнкаў-ілюстрацый да твораў Талстога — усяго звыш 70 твораў.
У 1881-82 гадах былі мастак наведаў Пецярбург для ўдзелу ў IX Перасоўнай выстаўцы, а таксама працаваў над партрэтамі М. П. Мусаргскага, М. І. Пірагова, , , А. Р. Рубінштэйна, А. А. Фета, , , , .
У верасні-кастрычніку спрабаваў паступіць у Маскоўскі ўніверсітэт, пасля чаго пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Пецярбург, дзе становіцца дзейным членам Таварыства перасоўных мастацкіх выставак.
У 1883 годзе ажыццявіў падарожжа разам з У. В. Стасавым па Італіі, Галандыі, Іспаніі, Германіі і іншых краінах, але ў сакавіку-красавіку прыязджаў у Маскву на выстаўку карцін В. В. Верашчагіна.
Вясной 1884 года зноў прыехаў у Маскву, дзе наведаў Л. М. Талстога. Напісаў партрэты А. Р. Белапольскага, ,
Вясной 1885 года прыехаў у Маскву на Перасоўную выстаўку, дзе 1 красавіка з выстаўкі «па найвысокаму загаду» знялі карціну «», якая там экспанавалася. Такім чынам, яна стала першай карцінай, цэнзураванай у Расійскай імперыі.
У 1887 годзе развёўся з жонкай Верай Аляксееўнай Рэпінай (Шаўцовай), ад шлюбу ў мастака засталося чацвёра дзяцей: сын Юрый і тры дачкі, Вера, Надзея і Таццяна. У тым жа годзе выйшаў з Таварыства мастацкіх перасоўных выставак. Падарожнічаў па Італіі.
Напісаў партрэты кампазітараў Ферэнца Ліста, Міхаіла Глінкі і Антона Рубінштэйна, таксама партрэт стрыечнай сястры Алімпіяды, аўтапартрэт, партрэт піяністак Марыі Бенуа-Ефрон, жонкі , і
У 1888 годзе ездзіў па Кубані і Каўказу.
Цягам года былі напісаны партрэты вучаніцы І. Рэпіна , кампазітара Аляксандра Барадзіна, Соф’і Драгаміравай, Уладзіміра Стасава, Івана Сечанава.
У гэты ж перыяд створаны партрэты , Міхаіла Крамскога, Івана Тургенева, Васіля Самойлава, Міхаіла Шчэпкіна, і многіх іншых.
1890—1900
У 1890 годзе І. Рэпін працягвае маляваць партрэты, у тым ліку стварае партрэты , В. Аляксандравай-Гейнс, , Ц. Кюі,
У наступным годзе скончана карціна «», праца над якой вялася 10 гадоў. Таксама створаны партрэты , вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча, У. Салаўёва, Уладзіміра Спасовіча.
12 лютага 1892 ў залах Гістарычнага музея ў Маскве адкрылася персанальная выстаўка І. Рэпіна. У маі таго ж года набыў маёнтак у Здраўнёва пад Віцебскам.
Таксама ў 1892 годзе былі напісаны партрэты , .
У 1893 годзе пазнаёміўся з вядомым віцебскім краязнаўцам У. К. Стукалічам. Цікавасць да гісторыі Віцебшчыны паслужыла напісанню малюнка «Пропаведзь І. Кунцэвіча ў Беларусі». Таксама створаны партрэты У. Герарда, М. Рымскага-Корсакава, .
У 1893 годзе І. Рэпін стаў правадзейным членам Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў і разам з сынам Юрыем падарожнічаў па Германіі, Францыі, Італіі, наведваючы мастацкія выстаўкі і музеі.
У наступныя 14 гадоў шмат часу аддаваў выкладчыцкай працы. У 1894—1907 гадах — прафесар-кіраўнік майстэрні ў Акадэміі мастацтваў.
У 1894 годзе сканаў бацька І. Рэпіна, якога пахавалі ў Здраўнёве.
У 1894-96 гадах мастак выканаў партрэты дачкі Надзеі, Л. П. Штэйнгель, І. Шышкіна, , З. Гіпіус, Р. Ге, імператара Мікалая II, , Я. Палонскага, М. Ценішавай, , , групавы партрэт , і , А. Талстога, П. Траццякова, , В. Сярова і іншыя.
У 1898 годзе ажыццявіў паломніцтва ў Іерусалім. У 1898-99 гадах займаў пасаду рэктара Акадэміі мастацтваў і згадзіўся стаць супрацоўнікам новага часопіса «».
У наступным годзе ажаніўся з і набыў на яе імя зямлю ў пасёлцы Куокала ў Фінляндыі, на якой пабудаваў маёнтак і назваў «». У кастрычніку ў Пецярбургу пазнаёміўся з М. Горкім. У канцы года Рэпін парваў зносіны з «Миром Искусства», які ўзначальваў С. П. Дзягілеў.
У 1897—1900 гадах між іншых намаляваў партрэты , А. Коні, В. Прахава, М. Горкага, , В. Свіньіна, А. Памяранцава, , паасобныя партрэты дачкі і сына К. Фафанава і іншыя.