Зброя, прыстасаванні і сродкі, прызначаныя для паражэння праціўніка ва ўзброенай барацьбе. Звычайна складаецца з сродкаў паражэння і сродкаў дастаўкі іх да цэлю, таксама ў склад зброі могуць уваходзіць сродкі кіравання і навядзення.

Класіфікацыі зброі Паводле асноўных адметнасцяў зброя падзяляецца:

Паводле характару паражэння: Звычайная (канвенцыйная) зброя (сродкі паражэння) Зброя масавага паражэння Нетрадыцыйная зброя і зброя на новых фізічных прынцыпах

Паводле характару баявых задач: Стратэгічная зброя (узбраенне) Аперацыйна-тактычная зброя (узбраенне) Тактычная зброя (узбраенне)

Паводле мэтавага прызначэння: аднацэлевая (напр., проціпаветраная, процітанкавая, проціпадлодачная) шматцэлевая (універсальная)

Паводле спосабу дастаўкі сродкаў паражэння: Агнястрэльная зброя Рэактыўная і ракетная зброя (напр., ракета, рэактыўны снарад) Зброя, якая дастаўляецца з дапамогай іншых адмысловых носьбітаў, іншых відаў рухавікоў і камбінаванымі спосабамі (напр., авіяцыйная бомба, тарпеда, актыўна-рэактыўны снарад) Дастаўка мускульнай сілай чалавека (напр., кап'ё, ручная граната) Зброя, якая ўстанаўляецца ў месцах магчымых дзеянняў праціўніка (мінная зброя)

Паводле манеўранасці: Стацыянарная з нерухомай асновай (напр., шахтныя ракетныя комплексы, казематныя гарматы) Стацыянарная з рухомай асновай (напр., авіяцыйнае, танкавае, карабельнае і інш. узбраенні) Самаходная Цяганая Вожаная (ношаная, трокавая)

Паводле колькасці абслугі: Групавая Індывідуальная

Паводле ступені аўтаматызацыі працэсу стральбы: Аўтаматычная Паў-аўтаматычная Неаўтаматычная

Паводле магчымасці змянення траекторыі руху сродкаў паражэння да цэлю: Некіраваная Кіраваная

Гісторыя Зброя з’явілася ў дагістарычную эпоху, першыя ўзоры яе вырабляліся з дрэва і каменю. Важнымі момантамі ў далейшым развіцці зброі былі адкрыцці якасцяў і выкарыстанне металаў (медзь, бронза, жалеза і інш.), выкарыстанне пораху і з’яўленне агнястрэльнай зброі (XIV стагоддзе), з’яўленне нарэзнай казназараднай (1860-я гады), з’яўленне бяздымнага пораху і распрацоўка хуткастрэльнай магазіннай і аўтаматычнай зброі (1880-я гады), стварэнне і выкарыстанне хімічнай зброі (Першая сусветная вайна), рэактыўнай зброі, крылатых і балістычных ракет, атамнай зброі (Другая сусветная вайна), распрацоўка і пастаноўка на ўзбраенне ракетна-ядзернай зброі (1950-я гады), развіццё электронікі і вылічальнай тэхнікі (1970-я гады).

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы