Царква Святой Маргарыты Антыяхійскай () — адзіны помнік архітэктуры, які, як мяркуецца, захаваўся з часоў Вялікай Маравіі. Размешчаны недалёка ад славацкай вёскі Копчаны.
Царква пабудавана ў IX або X стагоддзі, першае ўпамінанне ў 1392 годзе. Вакол царквы было размешчана некалькі маленькіх вёсак; пачынаючы з XIII стагоддзя людзі паступова пакідаюць гэтыя месцы. Царква працягвала працаваць аж да XVIII стагоддзя, у той час у Копчанах пачала будавацца новая царква.
Царква пабудавана ў раманскім стылі, у XIII стагоддзі была перабудавана з элементамі готыкі. Яна мае даволі шмат нетыповых для таго часу дэталей, такіх, напрыклад, як арыгінальныя аконныя праёмы, знакі, высечаныя на каменным фасадзе, і шэраг іншых.
У 1995 годзе царква была абвешчана нацыянальным культурным помнікам і прапанавана на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.
Даследаванні царквы thumb|250пкс|злева|Царква Святой Маргарыты thumb|Акно царквы
Першыя археалагічныя раскопкі царквы і яе наваколля пачаліся ў 1964 годзе. У ходзе даследаванняў у 2004 годзе каля царквы былі выяўлены ювелірныя вырабы і тры магілы часоў Вялікай Маравіі, якія і дапамаглі вызначыць час будаўніцтва царквыPeter Baxa-Renata Glaser-Opitzová-Jana Katkinová-Viktor Ferus: Veľkomoravský kostol v Kopčanoch. In: Pamiatky a múzeá č. 4, 2004, s. 65.. Магілы былі зроблены ўжо з улікам размяшчэння царквы, але пры гэтым утрымлівалі засохлыя кавалачкі будаўнічага раствора з царквы, прычым іх памер і колькасць сведчылі, што трапіць яны туды маглі іменна ў час будаўніцтва, а не пазнейшых перабудоў. На той час царква лічылася адзіным захаваным помнікам сакральнага дойлідства вялікамараўскіх часоў на тэрыторыі былой Чэхаславакіі. Аднак пры датаванні трэба ўлічваць і магчымасць другаснага забруджвання магіл будаўнічым матэрыялам. У 2013 годзе калектыў даследчыкаў прааналізаваў кавалак дрэва з будынка дэндрахраналагічнымі метадамі і датаваў яго 951 годам, такім чынам аднёсшы будаўніцтва царквы да 2-й палавіны 10 ст. Блізкае датаванне (год 925 ± 60) даў таксама радыевугляродны аналіз. Тым не менш, сярод навукоўцаў няма поўнай згоды адносна дакладнага часу ўзвядзення царквы.
У апошні час археалагічныя даследаванні ў Копчанах прысвечаны гістарычнай рэканструкцыі краіны і яе насельніцтва, асабліва ў IX—X стагоддзях.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вялікая Маравія Катэгорыя:Храмы Славакіі