Mojo Blues — беларускі гурт, што граў музыку ў стылі рытм-энд-блюз.
Гісторыя Гурт утвораны ў 1997 годзе былымі ўдзельнікамі гурта Крама — гітарыстам Іллёй Шэўчыкам і ўдарнікам Сяржуком Кнышам, да іх далучыўся спяваючы бас-гітарыст Bros In Blues (а раней Зіндан, Сузор’е) Аляксей Казлоўскі. У 1999 годзе Казлоўскі з’ехаў у ЗША, пакінуў гурт без аўтара і вакаліста. Пасля некалькіх гадоў зменаў у складзе ў 2003 гурт знайшоў сталую спявачку Юлію Петрушкевіч (што спявала некалі ў Бан-Жвірбе) і здолеў выпусціць трэці альбом. Пасля працяглых гастроляў па Еўропе і Кітаі гурт ціха спыніў сваё існаванне.
Дыскаграфія Love Across The Ocean (1998) I Gotta Move (1999) Against The Destiny (2004)
Літаратура
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1997 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія зніклі ў 2007 годзе