Баба Віда () — сярэдневяковая крэпасць у горадзе Відзіне (на паўночным захадзе Балгарыі), галоўная гарадская славутасць.
Крэпасць стаіць на беразе Дуная. Складаецца з 2 асноўных крапасных муроў і 4 веж.
Гісторыя thumb|left|170px|План крэпасці Будаўніцтва крэпасці пачалося ў X стагоддзі на месцы старажытнарымскай крэпасці Банонія. У Сярэдневякоўі Баба Віда была найважнейшым умацаваннем у паўночна-заходняй Балгарыі. Баба Віда вытрымала 8-месячную аблогу візантыйскай арміі Васілія II, аднак была разбурана і занава адбудавана ў час праўлення Івана Сраціміра.
Крэпасць іграла важную ролю ў час акупацыі Балгарыі Асманскай імперыяй, пазней, у канцы 18 стагоддзя, страціла абарончае значэнне і стала выкарыстоўвацца як арсенал і турма.
Сёння Баба Віда — музей-крэпасць.
Спасылкі
Гарадскі інфармацыйны партал Сайт пра Баба Віда Гісторыя і архітэктура крэпасці Баба Віда
Катэгорыя:Замкі Балгарыі Катэгорыя:Відзін Катэгорыя:Музеі Балгарыі