Інзер (, ), Вялікі Інзер — рака ў Башкартастане, левы прыток р. Сім (басейн р. Белай). Даўжыня 307 км, плошча басейна 5380 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Паўднёвага Урала пад назвай Вялікі Інзер. У вярхоўях мае характар горнай ракі, ніжэй даліна ракі пашыраецца і цячэнне робіцца больш спакойным. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні гадавы расход вады каля вёскі Азава 50,9 м³/с. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, раскрываецца ў сярэдзіне красавіка. Галоўны прыток справа — Малы Інзер. Сплавінная.

Катэгорыя:Рэкі Башкартастана Катэгорыя:Басейн Камы