Латэнтны аўтаіммунны дыябет у дарослых (latent autoimmune diabetes in adults, LADA; «дыябет 1.5 тыпу») — цукровы дыябет, сімптомы і пачатковае цячэнне якога адпавядаюць клінічнай карціне дыябету другога тыпу, але прытым этыялогія ляжыць бліжэй да дыябету першага тыпу: выяўляюцца антыцелы да бэта-клетак падстраўнікавай залозы і ферменту глутаматдэкарбоксілазе. Па розных ацэнках, у розных папуляцыях ад 6 % да 50 % пацыентаў з дыягназам «цукровы дыябет II тыпу» на самай справе хварэюць латэнтным аўтаімунным дыябетам дарослых. Магчыма, LADA уяўляе сабой «мяккі» край спектру праяў дыябету 1-га тыпу.
Спасылкі Action LADA study — шырокамаштабнае даследаванне эпідэміялогіі LADA-дыябету LADA-диабет у взрослых: вопросы и перспективы лечения - А.О.Поздняк, 2008 г.
Катэгорыя:Дыябеталогія