thumb|right|250px|Помнік Яну Кшаптоўскаму ў Закапанэ Ян Кшаптоўскі ці Саба́ла, Саба́лік (, 26 студзеня 1809 года, Касцяліска — 8 снежня 1894 года, Закапанэ, Аўстра-Венгрыя) — польскі паэт, гуральскі пясняр, расказчык і музыкант, горны праваднік. Прозвішча «Кшаптоўскі» Ян узяў сабе ў сталым узросце. Ян, як і многія гуралі таго часу, жыў пад мянушкай «Сабала, Сабалік» і паходзіў з гуральскага роду Гансяніцаў.
Біяграфія Ян Кшаптоўскі нарадзіўся 26 студзеня 1809 года ў вёсцы Касцяліска (сёння ў Малапольскім ваяводстве). У маладосці Ян займаўся браканьерствам. Удзельнічаў у Хахалоўскім паўстанні, за што быў асуджаны аўстрыйскім судом і пэўны час знаходзіўся ў зняволенні. Пакінуўшы паляўнічы промысел, Ян стаў займацца музычнай дзейнасцю і суправаджаў турыстаў у Татрах. Суправаджаў Цітуса Халубінскага ў яго краязнаўчых даследаваннях і дапамагаў мастаку Станіславу Віткевічу у яго падарожжах па гарах. Станіслаў Віткевіч у сваіх сачыненнях называў Яна Кшаптоўскага «Гамерам Татраў».
Апошнія гады свайго жыцця Ян Кшаптоўскі пражываў у Закапанэ ў пансіянаце Ванды Лільпаповай. Ян Кшаптоўскі памёр 8 снежня 1894 года і быў пахаваны на могілкі заслужаных ў Закапанэ.
Сачыненні Са слоў Яна Кшаптоўскага былі запісаны гуральскія казкі, байкі і песні, якія папулярызавалі Станіславаў Віткевіч і Генрых Сянкевіч. Некаторыя сачыненні Яна Кшаптоўскага былі выдадзены асобнымі кнігамі: Bajki według opowiadań Jana Sabały Krzeptowskiego z Kościeliska, Bronisław Dembowski, 1892 Sabała. Portret, życiorys, bajki, powiastki, piosnki, melodie, Andrzej Stopka Nazimek, 1897.
Памяць У 1903 годзе Яну Кшаптоўскаму і Цітусу Халубінскаму быў пастаўлены помнік на скрыжаванні вуліц Халубінскага і Замойскага, Ян Кшаптоўскі згадваўся ў сачыненнях Генрыка Сянкевіча (Sabałowa bajka), Станіслава Віткевіча (Na przełęczy), Казімежа Пшэрвы-Тэтмаера (Legenda Tatr), Уладзіслава Оркана (Przez co Sabała omijał jarmark w Kieżmarku) і Ялю Курака (Księga Tatr). Імем Яна Кшаптоўскага названы вуліцы ў Закапанэ, Быдгашча, Кракаве, Лодзі і Яленяй Гуры.
Літаратура Maciej Pinkwart: Zakopane w 3 dni. Warszawa: Sport i turystyka — MUZA SA, 2004. ISBN 83-7319-579-3. Wiesław A. Wójcik: Sabała. Zakopane: Wydawnictwo Tatrzańskiego Parku Narodowego, Wyd. I, 2009. ISBN 978-83-61788-01-0. Zofia Radwańska-Paryska, Witold Henryk Paryski: Wielka Encyklopedia Tatrzańska. Poronin: Wydawnictwo Górskie, 2004. ISBN 83-7104-009-1.
Спасылкі
Помнік Яну Кшаптоўскаму і Цітусу Халубінскаму ў Закапанэ Homer Tatr. Jan Krzeptowski (Sabała)
Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Альпіністы Польшчы