Міхаі́л Васі́левіч Дарашэ́віч () — беларускі савецкі вучоны-геадэзіст і дзеяч народнай адукацыі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954), прафесар (1961). Член КПСС з 1946 года.

Біяграфія З сям’і служачых. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў Беларускую сельгасакадэмію (1927).

У 1928—1929 гадах працаваў у Наркамаце земляробства БССР. З 1930 года на навукова-педагагічнай рабоце ў ВНУ і НДІ Беларусі. Загадчык кафедры геадэзіі (1933—1941, 1945—1959), дырэктар (1947—1959) Беларускага політэхнічнага інстытута.

У 1959—1968 гадах міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.

Член ЦК КПБ у 1954—1961 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1955—1962 гадах.

Узнагароджаны Ордэнам Леніна, 3 ордэнамі, медалямі.

Навуковыя інтарэсы Аўтар навукова-метадычных прац па розных відах геадэзічных здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў Беларусі.

Ушанаванне памяці Яго імем названа адна з вуліц Мінска (былая Шостая Лінія).

Літаратура Дарашэвіч Міхаіл Васілевіч //

Спасылкі Гісторыя БНТУ

Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Рэктары БНТУ Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Геадэзісты СССР Катэгорыя:Геадэзісты Беларусі Катэгорыя:Міністры вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР