Лэ́йла Алескер кызы Мамедбе́кава (Мамедбеява) (; 1909, Баку — 1989, Баку) — азербайджанская лётчыца, першая жанчына-лётчык на Каўказе, Паўднёвай Еўропе і Пярэдняй Азіі.
Біяграфія Лэйла Мамедбекава атрымала прафесійную адукацыю ў Бакінскім аэраклубе і здзейсніла свой першы палёт у 1931 годзе.
З 1932 яна працягнула навучанне ў Тушынскім лётным вучылішчы ў Маскве. 17 сакавіка 1933 года Мамедбекава добраахвотна саскочыла з парашутам з борта самалёта У-2, стаўшы другой, пасля Ніны Камневай, жанчынай-парашутыстам у Савецкім Саюзе. У 1934 годзе яна стала пераможцам спаборніцтва па скачках з парашутам сярод прадстаўнікоў закаўказскіх рэспублік. Да 1941 года Мамедбекава ўжо была маёрам авіяцыі. У далейшым яна рыхтавала авіяцыйныя кадры ў Бакінскім аэраклубе.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Мамедбекавай як маці чатырох непаўналетніх дзяцей (усяго іх у яе было шэсць) было забаронена ісці на фронт. Бакінскі аэраклуб быў закрыты, але Мамедбекава дамаглася дазволу адкрыць курсы дэсантнікаў і парашутыстаў, дзе яна за гады вайны падрыхтавала каля 4 тысяч парашутыстаў-дэсантнікаў і сотні лётчыкаў. Двое з іх, Адыль Куліеў і Мікалай Шавярдзяеў пасля сталі Героямі Савецкага Саюза. Мамедбекава здзейсніла свой апошні палёт у 1949 годзе.
Да выхаду на пенсію ў 1961 годзе яна працавала намеснікам старшыні ў бакінскім філіяле ДТСААФ.
Сям’я Старэйшы сын Лэйлы Мамедбекавай Фірудзінаў ваяваў у Вялікай Айчыннай вайне, а малодшы Ханлар — у Карабахскай.
Памяць 200 px|right|thumb|Паштовая марка Азербайджана, 2009 год. Яшчэ пры жыцці Лэйле Мамедбекавай было прысвечана мноства вершаў і кінастужак, у тым ліку і напісанае ў 1935 годзе Самед Вургунам верш «Лэйла». У 1995 годзе пра яе быў зняты дакументальны фільм «Лэйла» (з серыі фільмаў «Нашы вялікія сыны і дочкі», рэж. Назым-Рза Ісрафілаглы). У 2009 годзе была выпушчана паштовая марка Азербайджана, прысвечаная Мамедбекавай. Імем Мамедбекавай названа вуліца ў пасёлку Бакіханав у Баку.
Гл. таксама Ісмет Сабіха Гёкчэн
Спасылкі Великая Победа-65 Героические летчицы Азербайджана ВСЕ ДЛЯ ФРОНТА, ВСЕ ДЛЯ ПОБЕДЫ!
Катэгорыя:Лётчыкі СССР Катэгорыя:Жанчыны-авіятары Катэгорыя:Ваенныя Азербайджана Катэгорыя:Першыя жанчыны ў прафесіі Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пахаваныя на II Алеі ганаровага пахавання ў Баку