Ядвіга Смасарска (; 23 верасня 1898, Варшава — 1 лістапада 1971, там жа) — польская актрыса тэатра і кіно.
Біяграфія
Скончыла прыватны пансіён ў Варшаве. Яшчэ будучы вучаніцай, у канцы 1916 года дэбютавала на сцэне сталічнага Тэатра Польскага ў драме «Нябоская камедыя» З. Красінскага ў ролі Першай Дамы.
Брала прыватныя ўрокі акцёрскага майстэрства. Затым вучылася ў драматычнай школе ў Варшаве, якую скончыла у 1920 годзе. Да пачатку Другой сусветнай вайны выступала на сцэнах многіх варшаўскіх тэатраў (Разнастайнасці — 1920-1923 г., Польскі і Малы — 1924 г., Летні — 1927 г., Народны, Новы, Летні і Польскі — 1928-1939 г.). На сцэнах Варшавы згуляла ў спектаклях больш за 40 роляў.
У 1919 годзе сыграла сваю першую ролю ў кіно «Ў імя шчасця» (пол. Dla szczęścia) па драме . Хоць Я. Смасарска згуляла ў 26 польскіх фільмах, яна, галоўным чынам, была тэатральнай артысткай.
Ролі ў кіно, аднак, прынеслі ёй вялікую папулярнасць. На думку гледачоў і крытыкаў Я. Смасарска была самай яркай зоркай даваеннага польскага кіно.
У 1932 годзе пасля ролі княгіні Лавіцкай, ёю зацікавіліся амерыканскія рэжысёры. Аднак Ядвіга адхіліла выгадны кантракт з адной з вядучых галівудскіх студый, не жадаючы на доўгі час пакінуць Польшчу.
Пасля пачатку вайны яна пераехала ў Літву, а затым у ЗША, дзе займалася грамадскай дзейнасцю у асяроддзі польскіх эмігрантаў. У 1941 годзе арганізавала «Камітэт дапамогі польскім актёрам ў выгнанні». З вясны 1944 г. гуляла ў Польскім Тэатры Артыстаў у Нью-Ёрку.
У пасляваенны перыяд — адна з арганізатараў Лігі польскага актёра. Пасля 1945 года неаднаразова прыязджала на радзіму, а ў 1970 г. вярнулася ў Польшчу і пасялілася ў Варшаве.
Памерла ў 1971 годзе і пахаваная на Алеі Заслужаных, могілак «Старыя Павонзкі» ў Варшаве.
Фільмаграфія 1919 — У імя шчасця / Dla szczęścia экранизацыя драмы — Хелена 1920 — Геройства польскага скаўта / Bohaterstwo polskiego skauta — Ганка 1921 — Цуд над Віслай / Cud nad Wisłą — Крыста 1922 — Таямніца трамвайнага прыпынку / Tajemnica przystanku tramwajowego — Казіміра 1922 — Стрэл / Strzał — Мары Гронска 1922 — Кізя / Kizia — Кізя-Мізя 1923 — Нявольніца любові / Niewolnica miłości — Бронка 1924 — Аб чым не гавораць / O czem się nie mówi — Франя 1925 — Прыгожая грэшніца Івонка / Iwonka — Івонка 1926 — Пракажоная / Trędowata — Стэфка Рудзецка 1927 — Усмешка лёсу / Uśmiech losu — Ирена Глебоцкая 1927 — Зямля абетаваная / Ziemia obiecana экранизацыя рамана Уладзіслава Рэйманта — Анка Куроўска 1928 — Тайна старажытнага роду / Tajemnica starego rodu — Аліцыя-сястра князя / Лидзія, дачка рыбака 1929 — Грахоўнае каханне / Grzeszna miłość — Моніка 1930 — У Сібір / Na Sybir — Рэна Чарская 1932 — Княгіня Ловіч / Księżna Łowicka — Жанэта Грудзінска 1932 — Год 1914 / Rok 1914 — Ганка 1933 — Пракурор Аліцыя Горн / Prokurator Alicja Horn экранізацыя аповесці Тадэвуша Даленга-Мастовіча — Аліцыя Горн 1934 — Няўжо Люцына дзяўчына? / Czy Lucyna to dziewczyna? — Люцына Бартноўска ці Юліян Квяткоўскі 1935 — Дзве Іоасі / Dwie Joasie — Іоася 1936 — Ядзя / Jadzia — Ядвіга 1936 — Барбара Радзівіл / Barbara Radziwiłłówna — Барбара Радзівіл 1937 — Улан князя Юзэфа / Ułan Księcia Józefa — Кася 1937 — Схлусіўшая / Skłamałam — Хелена Урбанкувеа-Бурска 1939 — Жыццё перавернулася / Życie na opak (фільм застаўся няскончаным, у сувязі з пачаткам вайны)
Літаратура «Polski Słownik Biograficzny» t. 39. s. 346-350.
Спасылкі Jadwiga Smosarska на сайце filmpolski.pl (польск.) Фатаграфіі на сайце fototeka.fn.org.pl
Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы Польшчы Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках