Уі́льям Шэкспі́р (Biography: or, Third division of… — Google Книги ) — англійскі паэт і драматург, нярэдка лічыцца найвялікшым англамоўным пісьменнікам і адным з найлепшых драматургаў свету. Часта называецца нацыянальным паэтам Англіі. Творы, якія дайшлі да нас, уключаючы некаторыя, напісаныя разам з іншымі аўтарамі — 38 , 154 , 4 паэмы і 3 эпітафіі. П’есы Шэкспіра перакладзены на асноўныя мовы і ставяцца часцей за творы іншых драматургаў.
Шэкспір нарадзіўся і вырас у горадзе Стратфард-на-Эйване. У 18 гадоў ажаніўся з , у шлюбе з якой меў трох дзяцей: дачку Сюзанну і двайнят і Джудзіт. Кар’ера Шэкспіра пачалася паміж 1585 і 1592 гадамі, калі ён пераехаў у Лондан. Неўзабаве ён стаў паспяховым акцёрам, драматургам, а таксама саўладальнікам тэатральнай кампаніі пад назвай «», пазней вядомай як «Слугі караля». Каля 1613 года, ва ўзросце 48 гадоў ён вярнуўся ў Стратфард, дзе памёр трыма гадамі пазней. Захавалася мала гістарычных сведчанняў пра жыццё Шэкспіра, і тэорыі пра яго жыццё ствараюцца на аснове афіцыйных дакументаў і сведчанняў сучаснікаў, таму навуковай супольнасцю дагэтуль абмяркоўваюцца пытанні яго знешнасці і , таксама ёсць пункт гледжання, што прыпісаныя яму творы напісаны кімсьці іншым; ён папулярны у культуры, хоць і адхілены пераважнай большасцю навукоўцаў-шэкспіразнаўцаў.
Большасць твораў Шэкспіра напісана ў перыяд з 1589 па 1613 год. Яго раннія п’есы галоўным чынам адносяцца да і , у якіх Шэкспір дасягнуў значнага поспеху. Потым у яго творчасці быў перыяд , такіх як «Гамлет», «Кароль Лір», «» і «Макбет», якія лічацца аднымі з лепшых на англійскай мове. Пад канец сваёй творчасці Шэкспір напісаў некалькі трагікамедый, а таксама супрацоўнічаў з іншымі пісьменнікамі.
Многія п’есы Шэкспіра выдаваліся яшчэ пры яго жыцці. У 1623 годзе два сябры Шэкспіра, Джон Хемінг і Генры Кондэл, апублікавалі , збор усіх, апроч двух, п’ес Шэкспіра, уключаных у канон у наш час. Пазней Шэкспіру рознымі даследчыкамі былі з рознай ступенню доказнасці атрыбутаваны яшчэ некалькі п’ес (ці іх фрагменты).
Ужо пры жыцці Шэкспір атрымліваў ухвальныя водгукі на свае творы, але па-сапраўдным ён стаў папулярны толькі ў XIX стагоддзі. У прыватнасці, прадстаўнікі рамантызму і віктарыянцы так узносілі Шэкспіра, што Бернард Шоу назваў гэта , што ў перакладзе з англійскай азначае «бардапаклонства». Творы Шэкспіра застаюцца папулярнымі і ў нашы дні, яны ўвесь час вывучаюцца і пераасэнсоўваюцца ў адпаведнасці з палітычнымі і культурнымі ўмовамі.
Біяграфія
Раннія гады Уільям Шэкспір нарадзіўся ў горадзе Стратфард-он-Эйван (графства Уорыкшыр) у 1564 годзе, ахрышчаны 26 красавіка, пэўная дата нараджэння невядома. Паданне адносіць яго з’яўленне на свет да 23 красавікаСмирнов А. А. Уильям Шекспир // Шекспир У. Полное собрание сочинений в 8 томах. М.: Искусство, 1957. Т. 1., с. 30.: гэта дата супадае з пэўна вядомым днём яго смерці. Апроч таго, 23 красавіка адзначаецца дзень святога Георгія, апекуна Англіі, і да гэтага дня паданне магло адмыслова прымеркаваць нараджэнне найвялікшага нацыянальнага паэта. З англійскай мовы прозвішча «Шэкспір» можна перакласці як «той, хто трасе дзідай».
Яго бацька, Джон Шэкспір (1530—1601), быў заможным рамеснікам-пальчатнікам, часта абіраўся на значныя грамадскія пасады. У 1565 годзе Джон Шэкспір быў , у 1568 годзе — (кіраўніком гарадскога савета). Ён не наведваў царкоўных службаў, за што плаціў вялікія грашовыя штрафы (магчыма, ён быў таемным каталіком)А.Аникст. Шекспир.
Маці Шэкспіра, народжаная Мэры Ардэн (1537—1608), належала да адной з найстарэйшых саксонскіх сямейС. Шенбаум. Шекспир. Краткая документальная биография. Агулам у пары было 8 дзяцей, Уільям нарадзіўся трэцім.
Лічыцца, што Шэкспір вучыўся ў стратфардскай «граматычнай школе» (), дзе мусіць атрымаў добрыя веды латыні: стратфардскі настаўнік лацінскай мовы і літаратуры пісаў вершы на латыні. Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што Шэкспір наведваў у Стратфардзе-на-Эйване, дзе вывучаў творчасць такіх паэтаў, як Авідзій і ПлаўтBaldwin, T. W. William Shakspere’s Small Latine and Less Greeke. 2 Volumes. Urbana-Champaign: University of Illinois Press, 1944: passim. See also Whitaker, Virgil. Shakespeare’s Use of Learning. San Marino: Huntington Library Press, 1953: 14-44., аднак школьныя журналы не захавалісяGermaine Greer «Past Masters: Shakespeare» (Oxford University Press 1986, ISBN 0-19-287538-8) pp1-2, і цяпер нічога пэўна не скажаш.
У 1582 годзе, у 18-гадовым узросце, ажаніўся з Эн Хэтэўэй, дачкой мясцовага землеўласніка, на 8 гадоў старэйшай за яго. У момант заключэння шлюбу Эн была цяжарная. У 1583 годзе нарадзілася дачка Сюзанна (ахрышчана 23 мая), у 1585 годзе — двайняты: сын Хемнет, памёр 11-гадовым у жніўні 1596 года, і дачка Джудзіт (ахрышчана 2 лютага).
Пра падзеі наступных сямі гадоў жыцця Шэкспіра ёсць толькі здагадкі. Першыя ўпамінанні пра лонданскую тэатральную кар’еру тычацца 1592 года, і перыяд паміж 1585 і 1592 гадамі даследчыкі называюць «страчанымі гадамі» Шэкспіра.. Спробы біёграфаў дазнацца пра дзейнасць Шэкспіра ў гэты перыяд прычыніліся з’яўленню многіх апакрыфічных гісторый. , першы біёграф Шэкспіра, лічыў, што той пакінуў Стратфард, каб пазбегнуць праследавання за ў маёнтку мясцовага сквайра Томаса Люсі. Мяркуецца таксама, што Шэкспір адпомсціў Люсі, напісаўшы ў яго адрас некалькі непрыстойных балад. Паводле іншай версіі XVIII ст., Шэкспір пачаў тэатральную кар’еру, прыглядаючы за коньмі лонданскіх тэатральных апекуноў.. пісаў, што Шэкспір быў школьным настаўнікам.. Некаторыя навукоўцы XX ст. лічылі, што Шэкспір быў настаўнікам Аляксандра Ногтана з Ланкашыра, бо ў гэтага памешчыка-каталіка знаходзіўся нейкі «Уільям Шэйкшафт».. У гэтай тэорыі мала падстаў, апроч чутак, якія пашырыліся пасля смерці Шэкспіра, і, апроч таго, «Шэйкшафт» — гэта дастатковае пашыранае ў Ланкашыры прозвішча..
Лондан і тэатральная кар’ера Пэўна невядома, калі Шэкспір пачаў пісаць тэатральныя творы, а таксама пераехаў у Лондан, але першыя крыніцы, якія дайшлі да нас і гавораць пра гэта, тычацца 1592 года. Тады ў дзённіку антрэпрэнёра згадваецца гістарычная хроніка Шэкспіра «Генрых VI» у рэпертуары тэатра , які належаў ХэнслауТеатр эпохи Шекспира: уч. пособие для вузов / А. А. Аникст. — 2-е изд., испр. — М.: Дрофа, 2006. — С. 82. ISBN 5-358-01292-3. У тым жа годзе пасмяротна выдаецца памфлет драматурга і празаіка , дзе апошні са злосцю абрынуўся на Шэкспіра, не называючы прозвішча, але іранічна абыгрываючы яго — «скалынальнік сцэны» (shake-scene), перафразоўваючы радок з трэцяй часткі «Генрыха VI» «О, сэрца тыгра ў гэтай жаночай шкуры!» як «сэрца тыгра ў шкуры акцёра». Навукоўцы разыходзяцца ў думцы адносна дакладнага сэнсу гэтых слоў., але прынята лічыць, што Грын вінаваціў Шэкспіра ў спробах зраўняцца з высокаадукаванымі пісьменнікамі («універсітэцкімі розумамі»), такімі як Крыстафер Марла, і сам Грын..
Біёграфы лічаць, што кар’ера Шэкспіра магла пачацца ў кожны час, пачынаючы з сярэдзіны 1580-х.. З 1594 года п’есы Шэкспіра ставіліся толькі трупай «Слугі лорда-камергера». У склад трупы ўваходзіў і Шэкспір, які пад канец таго ж 1594 года стаў яе саўладальнікам. Трупа неўзабаве ўвайшла ў лік вядучых тэатральных калектываў Лондана.. Пасля смерці каралевы Лізаветы ў 1603 годзе, трупа атрымала каралеўскі патэнт ад новага ўладара, Якава I, і стала звацца «Слугі Караля»..
У 1599 годзе партнёрства членаў трупы пабудавала на паўднёвым беразе Тэмзы новы тэатр, названы . У 1608 годзе яны таксама набылі закрыты . Справаздачы пра набыццё Шэкспірам нерухомасці і яго інвестыцыі паказваюць, што трупа зрабіла яго багатым чалавекам. У 1597 годзе ён купіў другі паводле памераў дом у Стратфардзе — .
Некаторыя п’есы Шэкспіра былі апублікаваны ў 1594 годзе. У 1598 годзе яго імя пачало з’яўляцца на тытульных лістах выданняў. Але і пасля таго, як Шэкспір праславіўся як драматург, ён працягваў іграць у тэатрах. У выданні твораў 1616 года імя Шэкспіра ўключана ў спіс акцёраў, якія ігралі ў п’есах «У кожнага свае дзівацтвы» (1598) і «Падзенне Сеяна» (1603). Аднак яго імя не было ў спісах акцёраў п’есы Джонсана «Вальпонэ» 1605 года, што ўспрымаецца некаторымі навукоўцамі як знак сканчэння лонданскай кар’еры Шэкспіра. Тым не менш у 1623 года Шэкспір названы «галоўным акцёрам ва ўсіх гэтых п’есах», а некаторыя з іх упершыню ставіліся пасля «Вальпонэ», хоць пэўна невядома, якія ролі іграў у іх Шэкспір. У 1610 годзе Джон Дэвіс напісаў, што «добры Уіл» іграў «каралеўскія» ролі. У 1709 годзе, у сваёй працы, Роу запісаў думку, якая ўжо склалася да таго часу, што Шэкспір іграў цень бацькі Гамлета. Пазней таксама сцвярджалася, што ён іграў ролі Адама ў «» і Хора ў «», хоць навукоўцы сумняюцца ў верагоднасці гэтай інфармацыі.
У перыяд акцёрскай і драматургічнай дзейнасці Шэкспір жыў у Лондане, аднак некаторую частку свайго часу праводзіў таксама і ў Стратфардзе. У 1596 годзе, праз год пасля куплі Нью-Плэйс, ён жыў у прыходзе святой Алены ў , на паўночным беразе Тэмзы. Пасля пабудовы тэатра «Глобус» у 1599 годзе Шэкспір пераехаў на іншы бераг ракі — у , дзе і знаходзіўся тэатр. У 1604 годзе ён ізноў пераехаў цераз раку, гэтым разам у раён да поўначы ад сабора Святога Паўла, дзе была вялікая колькасць добрых дамоў. Ён здымаў пакоі ў француза-гугенота Крыстофера Маўнтджоя, вытворцы жаночых парыкоў і галаўных убораў.
Апошнія гады і смерць Ёсць традыцыйная думка, што за некалькі гадоў да смерці Шэкспір пераехаў у Стратфард. Першым біёграфам Шэкспіра, які перадаў такую думку, быў Роу. Адной з прычын гэтага можа служыць тое, што лонданскія публічныя тэатры неаднаразова спынялі сваю работу з-за ўспышак чумы, і ў акцёраў не было дастаткова работы. Поўны адыход ад спраў быў рэдкасцю ў тыя часы, і Шэкспір працягваў наведваць Лондан. У 1612 годзе Шэкспір выступаў сведкам па справе , судовым працэсе па вясельным пасагу дачкі Маўнтджоя Мэры. У сакавіку 1613 года ён купіў дом у былым Блэкфрыярскім прыяраце; у лістападзе 1614 года правёў некалькі тыдняў са сваім зяцем, Джонам Холам.
Пасля 1606—1607 года Шэкспір напісаў толькі некалькі п’ес, а пасля 1613 гады зусім перастаў ствараць іх. Свае апошнія тры п’есы ён напісаў разам з іншым драматургам, магчыма, з , які змяніў Шэкспіра на пасадзе галоўнага драматурга трупы «Слугі караля».
Усе захаваныя подпісы Шэкспіра на дакументах (1612—1613) адрозніваюцца благім почыркам, на гэтай падставе некаторыя даследчыкі думаюць, што ён быў тым часам сур’ёзна хворыИ. Гилилов. Игра об Уильяме Шекспире, или Тайна Великого Феникса. М., 1977, с. 122—124. ISBN 5-87334-021-8.
года Шэкспір памёр. Традыцыйна прынята лічыць, што ён памёр у свой дзень нараджэння, але ўпэўненасці ў тым, што Шэкспір нарадзіўся 23 красавіка, няма. Шэкспіра перажыла ўдава, Эн (пам. 1623), і дзве дачкі. Сюзанна Шэкспір была замужам за Джонам Холам з 1607 года, а Джудзіт Шэкспір выйшла замуж праз два месяцы пасля смерці Шэкспіра за вінароба Томаса Куіні.
Тастаментам Шэкспір пакінуў большую частку сваёй нерухомай маёмасці старэйшай дачцэ Сюзанне. Пасля яе гэту спадчыну павінны былі атрымаць яе прамыя нашчадкі. У Джудзіт было трое дзяцей, і ўсе яны памерлі не жаніўшыся. У Сюзанны была адна дачка, Элізабэт, якая выходзіла замуж двойчы, але памерла бяздзетнай у 1670 годзе. Яна была апошнім прамым нашчадкам Шэкспіра. У тэстаменце Шэкспіра яго жонка згадваецца толькі мімаходам, але яна і так павінна была атрымаць траціну ўсёй маёмасці мужа. Аднак там указвалася, што ён пакідае ёй свой «другі паводле якасці ложак», і гэты факт выклікаў мноства розных здагадак. Некаторыя навукоўцы лічаць гэта абразай Эн, тым часам як іншыя сцвярджаюць, што другі паводле якасці ложак — гэта шлюбны ложак, і, такім чынам, нічога абразлівага няма.
Праз тры дні цела Шэкспіра было пахавана ў стратфардскай царкве Св. Троіцы. На яго надмагіллі напісана эпітафія.:
Напярэдадні 1623 года ў царкве быў узведзены каляровы бюст Шэкспіра, які паказваў яго ў час пісання. Эпітафіі на англійскай мове і на латыні параўноўваюць Шэкспіра з мудрым пілоскім царом Нестарам, Сакратам і Вергіліем.