Анарха-камунізм, або анархістычны, свабодны, лібертарны камунізм (ад грэч. Αναρχία — безуладдзя; лац. Commūnis — агульны) — адзін з кірункаў вучэння пра камунізм і грамадскае самакіраванне (анархізм), які абгрунтоўвае ідэю анархіі, заснаванай на ўзаемадапамозе і роўнасці ўсіх людзей.

Асноўныя ідэолагі Галоўным тэарэтыкам, які падаў ідэі анархістычнага камунізму і народнага самакіравання, лічыцца Пётр Аляксеевіч Крапоткін (1842—1921), які пры гэтым зусім не быў першым анарха-камуністам.https://avtonom.org/old/lib/theory/nettlau/history.html

Вучнем і прадаўжальнікам яго справы, які спрыяў увасабленню ідэй анархістычнага камунізму ў жыццё, стаў Нестар Іванавіч Махно, украінскі казацкі ваенны і палітычны дзеяч, сусветна вядомы атаман адной з украінскіх сялянскіх армій у вайне за ўсталяванне савецкай улады ў Украіне ў 1917—1923 гадах, які не толькі вывучаў працы Крапоткіна, але блаславёны самім Крапоткіным падчас сустрэчы ў 1917—1918 годзе ў Маскве на барацьбу за народную свабоду і савецкую ўладу. Нестар Махно падтрымліваў Пятра Крапоткіна і яго сям’ю ў апошнія гады яго жыцця, да сваёй эміграцыі.

Многія прыхільнікі анархістычнага камунізму называлі сябе камуністамі і ўнеслі значны ўклад ва ўстанаўленне савецкай улады.

Асноўныя паняцці У адрозненні ад камунізму, анарха-камунізм не прызнае інстытутаў улады. Ён лічыць, што ўлада ніяк не ўплывае на грамаду, а парламентарыі і працоўныя і палітычныя саюзы не ўплываюць на яго, таму трэба стварыць новае гаспадарчае жыццё — арганізацыю, пабудаваную на свабодным саюзе, або вольнай федэрацыі. Для гэтага трэба стварыць сістэму, пры якой не будзе чалавека, які будзе забіраць зроблены чалавекам тавар, але для гэтага трэба пазбавіцца ад абмежаванняў класаў і даць усім роўныя магчымасці.

Адрозненні ад анарха-сіндыкалізму і анарха-інывідуалізму Больш за ўсё анарха-камунізм падобны да анарха-сіндыкалізму, з якім яны маюць адзін сцяг, аднак гэта не адно і тое. Анарха-сіндыкалізм сцвярджае, што толькі рэвалюцыйныя арганізацыі працоўнага класу павінны пабудаваць новую грамаду, у той час як анарха-камуністы не даюць гэтаму значэння.

Анарха-індывідуалізм, як і камунізм, ідэолагі анарха-камунізму наадварот крытыкуюць:

Крытыка У. І. Ленін у працы «Анархізм і Сацыялізм» сцвярджаў, што анархісты «не бачаць сённяшняга дня», што згадаў і ў размове з Н. І. Махно. Ён не бачыў розніцы паміж кірункамі анархіі і лічыў іх контррэвалюцыянерамі.

Катэгорыя:Анархізм Катэгорыя:Анарха-камуністы Катэгорыя:Камунізм