До́брыч, у верхнім цячэнні Дабры́ца — рака ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 236 км². Сярэдні расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Пачынаецца прыкладна за 2,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Задуб'е. Упадае ў Сож за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Высокая. Асноўны прыток — Ржаўка.
Каля ракі населеныя пункты Задуб'е, Пятравічы, Пасека-Слабодка, Стараград, Хізаў, Тарахаўка, Рудня, Добрыч.
Літаратура
Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г.
Катэгорыя:Рэкі Кармянскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа