Лушчэнне — апрацоўка глебы адмысловымі прыладамі — лушчыльнікамі — на нязначную глыбіню (8-12 см). Пры лушчэнні адбываецца павярхоўнае рыхленне глебы, частковае абарочванне глебы і падразанне пустазелля. Лушчэнне вырабляюць перад зяблевым узворваннем поля восенню пасля ўборкі ўраджаю, каб стымуляваць прарастанне пустазелля перад асноўным узворваннем, а таксама знішчыць насякомых-шкоднікаў на розных стадыях іх развіцця ў глебе. Магчыма прымяненне лушчэння наўзамен восеньскага ўзворвання на чыстых ад пустазелля землях пры пажніўных пасевах або пасевах азімых пасля пара.
Літаратура
Земледелие. 2 издание / под редакцией С. А. Воробьева — Москва, 1972. Лушчы́льнік; Лушчы́ць; Лушчэ́нне //
Катэгорыя:Сельская гаспадарка