Музей сялянскага мастацтва Румыніі — установа культуры ў Бухарэсце (Румынія). Музей размешчаны на шашы Кісялёва.

Гісторыя Музей заснаваны ў 1906 годзе. Першым кіраўніком музея на працягу сарака гадоў быў гісторык Аляксандру Цыгара-Самуркаш.

У 1944 годзе ў будынку быў арганізаваны Музей Леніна і Сталіна. Арыгінальны ж музей пад новай назвай «Папулярнае мастацтва Румынскай Сацыялістычнай Рэспублікі» на 25 гадоў пераехаў у палац Штырбей на галоўнай вуліцы Бухарэста. Увесь гэты час каштоўныя і асабліва рэлігійныя экспанаты не выстаўляліся. Тым не менш, калекцыя музея папоўнілася ўтройчы. У 1990 годзе музей вярнуўся ў свой спрадвечны будынак. Музей атрымаў мноства ўзнагарод. У 1996 годзе ён атрымаў прэмію «Музей года ў Еўропе».

Катэгорыя:Гісторыя сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Этнаграфічныя музеі