Марыя Палідуры (), 1 красавіка 1902, Каламата — 29 красавіка 1930, Афіны) — грэчаская паэтэса.

Біяграфія У раннім узросце засталася сіратой, вяла жыццё поўнае страт. Вучылася ў Афінскім універсітэце, дзе пазнаёмілася з пачынаючым паэтам , які таксама вучыўся ва ўніверсітэце і які стаў пасля «асобай, унікальнай у грэчаскай літаратуры». Праз кароткі час іх знаёмства перарасло ў моцнае, але нешчаслівае каханне,, які хварэў на сіфіліс, скончыў жыццё самагубствам у 1928 годзе, што моцна паўплывала на жыццё і творчасць М. Палідуры.

У 1927 пад час знаходжання ў Парыжы захварэла на туберкулёз. Пасля самагубства К. Карыётакіса стан яе здароўя рэзка пагоршыўся. У красавіку 1930 года, застаўшыся без сродкаў да існавання, паэтка памерла ад туберкулёзу ва ўзросце 28-мі гадоў.

Творчасць Пачала пісаць ва ўзросце 14 гадоў і ўпершыню апублікавала свой верш «Мама» ў часопісе «Сямейная зорка». Праз год скончыла першы зборнік «Рамонкі», які цалкам так ніколі і не быў апублікаваны. За ім ідуць зборнікі «Τρίλλιες που σβύνουν» «Заміраючыя трэлі» (1928) і «Ηχώ στο Χάος» «Рэха ў Хаасе» ў 1929 годзе. Усе астатнія творы былі сабраныя і апублікаваныя пісьменніцай Лілі Заграфу ў кнізе «Адказваю» ў 1961 годзе.

Галоўнымі матывамі паэзіі М. Палідуры былі каханне і смерць. У радках яе вершаў прасочваецца нязгода з лёсам, нежаданне сыходзіць так рана, і велізарнае жаданне жыць.

Пасля смерці яе асабісты сябар і паэт Яніс Хадраяніс напісаў:

«Марыя Палідуры — гэта самая кволая кветка з самым моцным пахам з усёй навагрэчаскай паэзіі. Пасля яе смерці знік адзін з самых музычных, сапраўдных, чысцейшых лірычных галасоў, якія гучалі ў апошнія гады.»

Спасылкі Μαρία Πολυδούρη

Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу