Уладзімір Васільевіч Старчакоў (20 сакавіка 1911 г., в. Рочань, цяпер Харкаўская вобласць, Украіна — 6 студзеня 1968, Брэст) — беларускі і ўкраінскі мастак.
Біяграфія Вучыўся ў 1930—1936 гадах у Харкаўскім мастацкім інстытуце у С. М. Прохарава, М. Я. Козіка, А. Г. Пятрыцкага. Экспанент выставак з 1935 г. Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Харкаве, Варонежы, Яраслаўлі, Брэсце«И дольше века…» Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў. З 1950 г. займаўся станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісам, мастацкім афармленнем інтэр'ераў адміністрацыйных будынкаў і музеяў.
З 1951 года жыў у БрэсцеВ. Леонюк. Словник Берестейщини . — Львів : Видавнича фірма «Афіша», 2010. 248 с.. З 1960 года член Беларускага саюза мастакоўВладимир Сторчаков. Художники Брестчины.
Памёр 6 студзеня 1968 года ў БрэсцеВладимир Сторчаков. Художники Брестчины. Пахаваны на Трышынскіх могілках.
Творчасць Працаваў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, сцэнаграфіі і афарміцельскім мастацтвеВладимир Сторчаков. Художники Брестчины. Удзельнічаў у стварэнні экспазіцыі музея Брэсцкай крэпасці. Аўтар дыярамы ў Брэсцкім краязнаўчым музеі «Белавежская пушча» (1957), іншыя карціны; «Старыя гнёзды», «Сакавіцкае сонца», «Валуны».
Творы знаходзяцца ў музеях Мінска, Брэста, Баранавічаў, ПінскаВладимир Сторчаков. Художники Брестчины.
Літаратура Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыкл. давед. — Мн., 1998. — С. 508. Художники Советской Белоруссии, Мн., 1976. Выставка произведений художника Сторчакова В. В. (1911—1968 гг.) : Каталог / Союз художников БССР ; Брест. ― Мн., 1968.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Украіны Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскага мастацкага інстытута Катэгорыя:Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці