Чына клубняносная, Земляныя арэхі (Lathyrus tuberosus) — шматгадовая травяністая расліна роду Чына сямейства .
Распаўсюджанне Сустракаецца ў Еўропе, на Каўказе, у Сібіры, на Алтае, у Сярэдняй Азіі, на поўдні Далёкага Усхода, у Паўночна-Заходнім Кітаі.
Расце на стэпавых лугах, як пустазелле ў пасевах, па лясных узлесках і хмызняках, пераважна на чарназёмных глебах. Апафіт.
Батанічнае апісанне
Карэнішча тонкае, звычайна з патоўшчанымі верацянопадобнымі або амаль шарападобнымі каранямі.
Сцёблы 30-80 см даўжынёй, узыходзячыя, прасцёртыя, зачэпліваюцца з дапамогай ліставых вусікаў, рабрыстыя.
Лісточкі 2-4,5 см даўжынёй, 0,7—1,5 см шырынёй, даўгавата-эліптычныя, звычайна найбольш шырокія ў верхняй палове. Прылісткі паўстрэлападобныя, 0,5—2 см даўжынёй.
Гронкі друзлыя, 3-7-кветкавыя. Чашачка 5-6 мм даўжынёй; верхнія зубцы трохкутныя, ніжнія ланцэтныя, карацей трубкі або амаль роўныя ёй. Вяночак пурпурна-чырвоны, 15-20 мм даўжынёй. Завязь, пераважна ў ніжняй частцы, пакрыта дробнымі залозкамі.
Бабы 2,5—4 см даўжынёй, даўгавата-лінейныя, голыя.
Хімічны склад Хімічны склад вывучаны недастаткова. Вядома, што ў траве ўтрымліваюцца бялкі, вітаміны і такаферол .
Практычнае выкарыстанне Клубні велічынёй з лясны арэх ужываюцца ў ежу, у сырым выглядзе іх смак ялкавы і нагадвае радыску. На Каўказе іх чысцяць ад скарыначкі, вараць у салёнай вадзе і ўжываюць у ежу (па смаку яны нагадваюць каштаны або кампот). З маладога лісця робяць салаты.
Культывуюць як харчовую культуру ў Новай Зеландыі і НідэрландахЭнциклопедия декоративных садовых растений: чина .
Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны. Можа быць выкарыстана як шматгадовы «Lathyrus odoratus».
Выкарыстанне ў медыцыне Ужываецца ў народнай медыцыне Каўказа, Паволжа і Заходняй Сібіры. Адвар клубняў прымаюць пры дызентэрыі, калітах, дыярэі ― пры парушэнні перыстальтыкі органаў стрававання, адрыжцы, спазмах, неўрозах кішачніка. На Алтаі, акрамя таго ўжываецца ад «радзімчыка» (дзіцячыя радавыя траўмы), колючых галаўных боляў і супраць глістоў.
Літаратура
Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Чына