Ёўка Ліндстэт (; 1955, Фінляндыя) — фінскі лінгвіст-балгарыст і эсперантыст, прафесар кафедры славянскай філалогіі Хельсінкскага універсітэта.
Біяграфія Скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, абараніў дысертацыю ў 1985 годзе. Прафесар славянскай філалогіі Хельсінкскага універсітэта, займаўся даследаваннямі ў Салонікскім універсітэце (красавік — май 1999 года) і ва ўніверсітэце Упсалы (люты — сакавік 2007 года). Член Міжнароднага камітэта славістаў (1993 — 2010), старшыня Нардычнай асацыяцыі славістаў (1994 — 1997), намеснік дэкана факультэта мастацтваў Хельсінкскага ўніверсітэта (2004 — 2006), член Акадэміі эсперанта з 1998 годаПрофиль на сайте Хельсинкского университета (англ.) . У 2000 годзе намінаваны на званне Эсперантыста года арганізацыяй La Ondo de Esperanto.
Ліндстэт вядомы як даследчык праблематыкі выкарыстання эсперанта «з нараджэння». У 1996 годзе Ліндстэт, вывучаючы колькасць гаворачых на эсперанта, зрабіў наступныя высновы: Да 1000 чалавек лічаць яе роднай мовай; Да 10 тысяч свабодна размаўляюць на ёй; Да 100 тысяч могуць выкарыстоўваць яё для эфектыўнай камунікацыі; Да 1 мільёна ведаюць асобныя элементы эсперанта.
Бібліяграфія Доклады финской делегации на XIV международном съезде славистов = Finnish contributions to the 14th International Congress of Slavists: Ohrid, September 10-16, 2008. Helsinki: Institute for Russia and Eastern Europe, 2008, 257 p. (Studia Slavica Finlandensia; 25)/ Finnish Contributions to the 13th International Congress of Slavists, Ljubljana, August 15-21, 2003. Venäjän ja Itä-Euroopan instituutti, 2003, 277 p. (Studia Slavica Finlandensia; 20)/ Hejma vortato: Vortareto de hejmaĵoj en Esperanto. Rotterdam: Universala Esperanto-Asocio, 1999, 62 p. Studia Slavica Finlandensia in Congressu XII Slavistarum Internationali Cracoviae Anno MCMXCVIII Oblata. Tomus XV. Venäjän ja Itä-Euroopan instituutti, 1998, 168 p. (Studia Slavica Finlandensia; 15)/ On the semantics of tense and aspect in Bulgarian. Helsingin Yliopisto, 1985, 320 p. (Slavica Helsingiensia; 4)Список публикаций (англ.) .
Катэгорыя:Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта Катэгорыя:Прафесары Хельсінкскага ўніверсітэта Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Мовазнаўцы Фінляндыі Катэгорыя:Эсперантысты