Станіслаў Радзівіл (; , мяст. Дзятлава, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — Дзённік польскага падарожжа на Гродзенскі сойм, адбытага года Гасподняга 1752) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант кавалерыі (1765), маршалак Трыбунала ВКЛ.
Біяграфія Унук Дамініка Мікалая Радзівіла, сын Мікалая Фаўстына Радзівіла, новагародскага ваяводы.
Вучыўся ў Нясвіжы. Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага.
Крайчы вялікі літоўскі з 1752 года падкаморы вялікі літоўскі з 1759 года. Кавалер Ордэна Белага Арла. Пасол на соймы 1750, 1760, 1762, 1767, 1776 гадоў. Быў кіраўніком группоўкі Радзівілаў у Новагародскім ваяводстве, Слонімскім, Ваўкавыскім і Лідскім паветах, адказваў за выбары радзівілаўскіх прыхільнікаў на мясцовых сойміках. Ваяваў з прыхільнікамі Барскай канфедэрацыі. Меў маёнткі ў Новагародскім, Віленскім і Троцкім ваяводствах.
Разам са сваёй жонкай Каралінай ахвяравалі сродкі на ўзвядзенне касцёла Адшукання Святога Крыжа ў Жырмунах. У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл вырашыў пабудаваць у фальварку Жырмункі, які знаходзіўся недалёка ад яго маёнтка, палацава-паркавы комплекс. Ім былі пабудаваны прыгожая ўязная брама, два бакавыя двухпавярховыя афіцыны ў стылі класіцызму, прычым паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленнем унутраных інтэр’ераў, займалі самі Радзівілы; у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга. Былі пабудаваны таксама гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны вялікі і прыгожы парк. Будаўніцтва самога палаца з-за смерці князя не было распачатаpawet.net.
Сям’я Быў у шлюбе з Каралінай Пацей (1732—1776), ад шлюбу меў 2 дачок: Ганна Мастоўская-Радзівіл Францішка-ТэафіліяЖонка Станіслава Перасвета Солтана (1756—1820), які выкупіў Дзятлава ў Станіслава Радзівіла.
Сыны: Геранім Ежы
Людвіг
Літаратура
Спасылкі
Станіслаў Катэгорыя:Падкаморыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая) Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага