Оскар Каліс (; 23 лістапада 1892, Талін — 1 студзеня 1918, Ялта) — эстонскі мастак, адзін з самых выдатных прадстаўнікоў нацыянальнага рамантызму.
Біяграфія Нарадзіўся ў дваранскай сям'і. Пасля смерці бацькі ў 1898 годзе даводзілася дапамагаць маці ў выхаванні трох братоў-сясцёр. Пасля заканчэння чатырохкласнага Талінскага гарадскога вучылішча ў 1910 годзе стаў працаваць чарцёжнікам у інжынера Э.Боўстэда. У 1914 годзе прынялі на працу чарцёжнікам у Марскую крэпасць Імператара Пятра Вялікага, дзе працаваў да лістапада 1917 года.
Вывучаць мастацтва пачаў ужо ў Талінскім гарадскім вучылішчы. У 1905—1907 гадах вучыўся ў Таліне ў Антса Лайкмаа, у 1912—1913 гадах на мастацкіх курсах Эстонскага мастацкага таварыстваХудожники народов СССР : Биобиблиограф. слов. : в 6 т. [4 т., 5 кн.] / Акад. художеств СССР, НИИ теории и истории изобраз. искусств ; редкол.: Т. Н. Горина (отв. ред.), Т. К. Вагнер, Б. В. Веймарн … [и др.]. — : Искусство : Быстров ; СПб. : Академ. проект, 1970—. З 1913 года да канца жыцця працаваў у А. ЛайкмааРеалистическое искусство в Эстонии : с XIX века до настоящего времени : каталог / [сост. Х. Ляти, Э. Мяги] ; предисл. Э. Мяги. — Таллин : Эстгосиздат, 1956 — 143 с., 47 л. ил..
Творчасць Ствараў у асноўным творы па матывах эстонскага нацыянальнага эпаса "Калевіпаэг".
Творы
«Lennuk» (1914) «Sulevipoja kalm» (1914) «Kalevipoeg kasvatab tamme» (1914—1915) «Kalevipoeg kellukest helistamas» (1914—1915), «Kalevipoeg allmaailmas» (1915) «Manala uks» (1915)
Спасылкі
Оскар Каліс
Катэгорыя:Мастакі Эстоніі