Acanthurus mata — від марскіх трапічных рыб, якія належаць да сямейства Acanthuridae.

Апісанне Рыба сярэдніх памераў, можа дасягаць даўжыні 50 см. Цела мае авальную форму і сціснута з бакоў. Як і іншыя прадстаўнікі сямейства, Acanthurus mata плавае з дапамогай грудных плаўнікоў. Хваставы плаўнік мае форму паўмесяца. Рот маленькі і завостраны. Цела з прожылкамі блакітных гарызантальных ліній на карычневым фоне; з часам колер можа змяніцца на шэра-блакітны. Жоўтая падоўжная паласа праходзіць праз вочы і падзяляецца на дзве лініі, якія праходзяць перад вачамі. Верхняя губа таксама жоўтаяDescriptions and articles about the Elongate Surgeonfish (Acanthurus mata) — Encyclopedia of Life. Спінны і анальны плаўнікі сіняватыя з жоўтым бляскам, іх аснаванні падкрэслівае тонкая чорная лінія.

Арэал

Гэтая рыба мае шырокае распаўсюджанне ў трапічных водах, ад заходняй часткі Індыйскага акіяна да архіпелагаў пасярод Ціхага акіяна, г. зн. па ўсім Інда-Ціхаакіянскім рэгіёнеSOUS LES MERS : Acanthurus mata — chirurgien à queue blanche.

Асяроддзе пражывання Acanthurus mata, як правіла, засяляе стромкія схілы вакол каралавых рыфаў у дыяпазоне глыбінь ад 5 да 45 м.

Харчаванне Харчуецца планктонам з перавагай зоапланктону.

Катэгорыя:Акунепадобныя