Дэганава́йда, Дэканава́йда (магаўк: Deganawida), або Вялікі Міратворац (магаўк: Skennenrahawi)Гл. напісанне на магаўк. у GAYANEREKOWA  — легендарны стваральнік і законатворац лігі іракезаў.

Нараджэнне і маладыя гады У фальклоры іракезаў Дэганавайда з’яўляецца адначасова міфічнай і гістарычнай постаццю. Дакладны час яго жыцця невядомы. У паданнях узгадваецца, што падчас наведвання Дэганавайдам і Гаяватам племені сенека адбылося сонечнае зацьменне. Такім чынам вызначаецца 1451 г.

Паводле найбольш распаўсюджанай версіі, Дэганавайда нарадзіўся сярод гуронаў на тэрыторыі сучаснага горада Кінгстан у правінцыі Антарыа, Канада. У запісах гісторыі Дэганавайды на хрысціянскі манер сцвярджаецца, што яго маці была цнатлівайDonald Ricky, Encyclopedia of Rhode Island Indians. Бабуля (або нават маці) убачыла ў сне, што ён будзе пагрозай для канфедэрацыі гуронаў, таму пасля нараджэння яго тройчы тапілі ў палонцы, аднак на наступны дзень ён зноў з’яўляўся на руках у маці. Іншыя дзеці і дарослыя цураліся яго.

У маладосці Дэганавайда заяўляў пра тое, што мае асаблівую місію міру. У легендах магаўкаў кажацца, што ён пакінуў краіну гуронаў у каменнай лодцыDekanawida and the formation of the Great Peace: Part 2.

Місія міру Пасля таго, як лодка Дэганавайды перасекла возера Антарыа, ён сустрэў на супрацьлеглым беразе Гаявату, правадыра магаўкаў, які ў самоце ладзіў вампум. Гаявата паведаміў, што мясцовыя плямёны даўно вядуць войны, але асабіста ён расчараваны ў гэтым. Дэганавайда сфармуляваў тры прынцыпы захавання міруDonald Ricky, Encyclopedia of Rhode Island Indians: Справядлівасць і законнасць Фізічная моц павінна спалучацца з грамадзянскай уладай і ўнутранай духоўнасцю Здаровы розум, фізічнае здароўе, мір паміж асобамі і плямёнамі

Ён прапанаваў Гаяваце прадставіць гэтыя прынцыпы магаўкам, а потым разам вандраваць на ўсход, каб усе «узялі адзін аднога за рукі і сталі адзіным колам»Indians of North America The Iroquois . Гаявата даў згоду. Дзякуючы іх супольным высілкам, ідэю міру і аб’яднання падтрымалі магаўкі, каюга, анейда, анандага і сенека. Найбольш рызыкоўным было далучэнне анандага, паколькі іх правадыр, чараўнік Тададаха, быў прыхільнікам далейшых войнHiawatha facts, information, pictures. Тададаха хаваўся ў пячоры і выглядаў нібы злы дух са змеямі, уплеценымі ў валасы. У Гаяваты і Дэганавайды атрымалася пераканаць правадыра-чараўніка. Як толькі ён даў згоду, яго твар стаў чалавечым. Гаявата расплёў яго валасы і вызваліў іх ад змеяў. Канец войн быў адзначаны далучэннем сенека і сонечным зацьменнемArthur Caswell Parker, Seneca Myths and Folk Tales.

Вялікі закон міру У знак прымірэння пяці народаў Дэганавайда пасадзіў на зямлі анандага дрэва міру і абвясціў так званы Вялікі закон міру GayanashagowaThe Great Binding Law GAYANASHAGOWA, які з’яўляўся своеасаблівай Канстытуцыяй лігі іракезаў: Усе спрэчныя пытанні павінны вырашацца правадырамі пад дрэвам міру. Да лігі іракезаў могуць далучацца іншыя народы, калі прызнаюць закон міру. Правадыр анандага мае права склікаць супольную раду правадыроў, а правадыры пасылаць сваіх прадстаўнікоў. Агульная колькасць чальцоў рады складае 13. Рада магаўкаў падзяляецца на тры часткі, каб адна частка магла рэгуляваць спрэчкі паміж дзвюма іншымі, пасля чаго перадаецца да зацвярджэння прадстаўнікамі сенека, каюга і анейда. Магаўкі абвяшчаюцца захавальнікамі Gayanashagowa, таму рада не павінна прымаць рашэнні без удзелу ўсіх правадыроў магаўкаў. Анандага абвяшчаюцца захавальнікамі агменю і павінны адкрываць і закрываць раду. Першымі пытанні разглядаюць магаўкі і сенека, пасля чаго яны перадаюцца на разгляд каюга і анейда. Канчаткова прынятае рашэнне абвяшчаюць анандага. Анандага маюць права адхіліць рашэнне, але пасля яго паўторнага перагляду павінны абвясціць як прынятае. Прадстаўнікі народаў, якія не з’яўляюцца чальцамі лігі іракезаў, не могуць прымаць удзел у радзе. Рада сама вызначае таго, хто з правадыроў прадстаўляе пытанне, пры гэтым правадыр-аратар не можа распытваць чальцоў рады.

Спасылкі Deganawidah facts, information, pictures The League of the Iroquois Bruce E. Johansen, Dating the Iroquois Confederacy WILLIAM A. STARNA, Retrospecting the Origins of the League of the Iroquois

Катэгорыя:Іракезская міфалогія Катэгорыя:Легендарныя асобы