Вуліца Ленінскага Камсамола — адна з першых пабудаваных ў горадзе Салігорску вуліц, на якой знаходзяцца: будынак аўта- і чыгуначнага вакзала, дом культуры «Будаўнік», Салігорская дзіцячая школа мастацтваў (былы кінатэатр «Салігорск»), Сацыяльна-педагагічны цэнтр Салігорскага раёна, Установа адукацыі «Салігорскі дзяржаўны каледж». Вуліца забудавана пераважна 4-х і 5-павярховымі жылымі дамамі.
Забудова
№ 38 — аўтачыгуначны вакзал (1987, архітэктары А. Цэйтлін, М. Сакалоў).
Цікавыя факты
Да сярэдзіны 80-х гадоў XX стагоддзя вуліца раздзялялася чыгуначнымі пуцямі.
Магазін № 30 «Народны», які адкрыты ў 1966 годзе пад першапачатковай назвай «Спутнік», мае ў жыхароў горада шматгадовую неафіцыйную назву — «Бібік» (паходзіць ад скарачэння прозвішча першага дырэктра магазіна Міхаіла Іванавіча Бібікава (1919—1983))https://www.lider-press.by/novosti/kultura-obrazovanie-zdorove/77-soligorchane-nazyvayut-magazin-familiej-pervogo-direktora Солигорчане называют магазин фамилией первого директора.
Ленінскага Камсамола