Сла́стаўка — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 62 км². Пачынаецца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад аграгарадка Даўгінава, упадае ў Вілію на паўднёвы ўсход ад вёскі Кумельшчына. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў і ручаёў.

Каля ракі вёскі Сасноўшчына, Юдзеўшчына, Дубраўка.

Літаратура

Ліст карты N-35-55. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі