Марса () — партовы горад на ўзбярэжжы Вялікай гавані на Мальце. Назва «Марса» ў перакладзе з арабскай азначае «порт».

Прадпрыемствы У Марсе знаходзіцца найбуйнейшая і найважнейшая на Мальце суднаверф. Тут жа знаходзіцца адна з дзвюх электрастанцый, якая забяспечвае электраэнергіяй большую частку Мальтыйскага архіпелага. У горадзе па-ранейшаму функцыянуе Марсійскі іпадром, кіламетровая гоначная траса, пабудаваная ў 1869 годзе.

Дзіцячае Еўрабачанне — 2014 Мальтыйскі суднабудаўнічы завод «Мальта Шыпбілдынг» быў абраны месцам правядзення конкурсу песні «Дзіцячае Еўрабачанне», які прайшоў у лістападзе 2014 года.

Гарады-пабрацімы Брыджуотэр, Вялікабрытанія

Спасылкі Афіцыйны сайт Марсійскага мясцовага савета

Катэгорыя:Гарады Мальты Катэгорыя:Муніцыпалітэты Мальты