Мікалай Міхайлавіч Забаўскі (, — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2011).
Біяграфія У 1979 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1987—1991 — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі перыяду капіталізму, 1991—1993 — навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзяў).
У 2002—2004 гадах — загадчык кафедры тэорыі і гісторыі культуры факультэта беларускай філалогіі і культуры, у 2004—2015 — дэкан гістарычнага факультэта БДПУ ім. М.Танка.
З’яўляўся членам Саветаў па абароне дысертацый пры БДПУ і БДУ, рэдакцыйных калегій навукова-метадычных часопісаў «Беларускі гістарычны часопіс», «Гісторыя і грамадазнаўства», «Весці БДПУ».
Пад яго навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваныя і паспяхова абароненыя 2 доктарскія і 3 кандыдацкія дысертацыі.
Аўтар 3 манаграфій, 19 навукова-метадычных і 112 навуковых працПамёр былы дэкан гістарычнага факультэта БДПУ Мікалай Забаўскі.
Спасылкі Забаўскі, Мікалай Міхайлавіч (доктар гістарычных навук; нар. 1953)
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дэканы гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка