Спо́рня — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 18 (17) км. Плошча вадазбору 99 км². Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў за 1,5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Кульшыно (за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Цынцавічы, ва ўрочышчы Мох).
Упадае ў Вілію за 0,9 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Асіпавічы. Амаль на ўсім працягу рэчышча Спорні каналізаванае.
Літаратура
Ліст карты N-35-54. Выданне 1979 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі