Аляксандр Чыж (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ горада Бярозы, з 2014 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», дзе пазней замацаваўся ў аснове.
У студзені 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама». Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, але пачаў яго ў дублі. У маі трэнерам асноўнай каманды быў прызначаны Сяргей Гурэнка, які раней кіраваў рэзервовым складам, пасля чаго Чыж стаў прыцягвацца да асноўнага складу. 10 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць «Мінска» (2:0) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану» да канца сезона 2017. У складзе «Нафтана» здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў цэнтры абароны.
У студзені 2018 года вярнуўся ў «Дынама». У сезоне 2018 чаргаваў выступленні ў дублі і ў асноўнай камандзе, у кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У 2019—2020 гадах гуляў пераважна за дубль, часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пры гэтым шмат прапускаў з-за траўм.
У сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду дэбютанту казахстанскай Прэм’ер-лігі «Турану». Спачатку пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама».
У студзені 2022 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам. У студзені 2024 года пакінуў Жодзіна і неўзабаве стаў іграком мазырскай «Славіі». У ліпені 2024 года, пакінуўшы мазырскі клуб, перайшоў у дзяржынскі «Арсенал».
Міжнародная кар’ера У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Літвы (2:1).
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2014 дубль Дынама 2 0 2015 дубль Дынама 22 1 2016 дубль Дынама 19 1 2017 (1) Д1 Дынама 1 0 2017 (2) Д1 Нафтан 13 1 2018 Д1 Дынама 5 0 2019 Д1 Дынама 8 2 2020 Д1 Дынама 1 0 2021 Д1 Туран 13 1 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 12 1 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 11 0 2024 (1) Д1 Славія 10 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск