Тата́рка — рака ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ласосна (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 13 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 134 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,6 м/км. Пачынаецца на захад ад вёскі Дубніца, цячэ ў межах Гродзенскага ўзвышша, упадае ў Ласосну на ўсход ад вёскі Тарусічы. Рэчышча на працягу 4 км (ад вёскі Саннікі да вёскі Караліно) каналізаванае. Асноўны прыток — рака Прыпілія (злева).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Ласосны