Пальцакрылка пяціпальцая, або беласнежная (Pterophorus pentadactyla) — від лускакрылых насякомых з сямейства . Распаўсюджаны ў Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, паўночна-усходнім Кітаі, Сібіры і Прыморскім краі Расіі. Лічыцца адным з самых буйных відаў сямейства. Лёт прыпадае на чэрвень-ліпень, часам паўтараецца ў верасні.
Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла 12—14 мм; размах ~36 мм. Матылёк ярка-белага колера. Пярэдняе крыло дзеліцца на дзве пёрападобныя лопасці, а задняе - на тры.
Даўжыня цела вусеняў ~20 мм. Вусені бледна-зялёнага колеру, з белай палоскай на спінцы і жоўтай на латэральным баку, у валасінках. Кукалкі прычэпленыя да паверхні на нітках, як у дзённых матылькоў.
Экалогія і месцапражыванне Сустрэць прадстаўнікоў дадзенага віду можна ў адкрытых мясцовасцях: на сухіх і паўсухіх лугах, у садах, карыёзных лугах і балотах, на высакагорных лугах, палях і пустках з кіслай глебай.
Вусені харчуюцца на раслінах наступных родаў: (); (, ); ().
Літаратура
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Азіі Катэгорыя:Насякомыя Еўропы Катэгорыя:Пальцакрылкі