Уладзімір Якаўлевіч Пузыня (26 лютага 1940, Суцін, Любанскі раён, Мінская вобласць«Народная Воля», 21.09.2012г. № 147—148 (3686—3687), стар. 6 — 18 верасня 2012, Мінск) — беларускі музыкант, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструментаў, . Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).
Біяграфія У 1964 годзе скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі, Мінскі інстытут культуры (1989). У 1965—1978 артыст Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі імя Жыновіча. Адначасова з 1972 працаваў у Мінскім абласным, у рэспубліканскіх навукова-метадычных цэнтрах народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.
З 1979 педагог-ілюстратар сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі, старшы метадыст па фальклоры пры Мінскім абласным метадычным цэнтры. 3 1982 майстар, у 1983—1988 загадчык вучэбнай майстэрні па рэстаўрацыі, рамонце і вырабе народных музычных інструментаў Мінскага інстытуту культуры.
Стваральнік музея беларускіх музычных старажытных інструментаў «Беларуская хатка». Вырабляў беларускія народныя музычныя інструменты: аэрафоны сапранавыя, альтавыя, басовыя дудкі; жалейкі, дуды, трубы і інш.; хардафоны — колавая ліра, басэтля і інш.
Выступаў з ігрой на беларускіх музычных інструментах у канцэртных праграмах, фэстах народнай творчасці і інш.
На пахаванні Уладзіміра Пузыні гучала беларуская дуда.
Творчасць 1993 — «Лірнік» (зборнік)
Спасылкі Вянок памяці: Уладзімер Пузыня Радыё Свабода
Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Дудары Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Катэгорыя:Майстры музычных інструментаў