Cyathea brownii — від дрэвападобных папарацей з роду сямейства .
Сустракаецца на востраве Норфалк, а таксама ў АўстралііM. F. Large, J. E. Braggins. Tree ferns. (гл. раздзел Літаратура).. Расце ў субтрапічных вільготных лясах, часта побач з ручаямі.
Культывуецца як садовая расліна.
Назва Від названы ў гонар знакамітага брытанскага натураліста Роберта Броўна (Броўн — традыцыйнае напісанне, больш правільнае напісанне — Браўн) (1773-1858), удзельніка адной з экспедыцый у Аўстралію, даследчыка флоры Аўстраліі і Паўднёва-Усходняй Азіі, прэзідэнта Лонданскага Лінееўскага таварыства (1849-1853).
Сінонімы:
Біялагічнае апісанне Адна з самых буйных папарацей.
Норфалкская папараць — дрэвападобная папараць, звычайна вышынёй каля 5-10 м, некаторыя асобнікі дасягаюць вышыні 24 м. Ствол падобны на драўняны. Ваі доўгія, моцна рассечаныя, цёмна-зялёныя, у спрыяльных умовах дасягаюць 5 м даўжыні.
Расліны размнажаюцца, як і ўсе папараці, спорамі. Расце маладая расліна даволі хутка — да 30 см у год.
Літаратура , ISBN 9780881926309
Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Флора Аўстраліі і Акіяніі