Джóні Лóган (; сапраўднае імя Шон Патрык Майкл Шеррард О'Хеган (; нар. 13 мая 1954, Фрэнкстан, Аўстралія) — ірландскі спявак і кампазітар.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і ірландскага тэнара Патрыка О'Хегана, неаднаразова выступаў у Белым доме перад трыма прэзідэнтамі ЗША. У трохгадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Ірландыю. У 1977 годзе выканаў галоўную партыю ў мюзікле «Адам і Ева». Прыняўшы сцэнічны псеўданім Джоні Логан, у 1978 годзе выпусціў свой першы сінгл. У 1979 годзе выйграў нацыянальны конкурс песні і быў прызнаны чытачамі газеты Connaught Telegraph лепшым спеваком краіны.
Стаў пераможцам конкурсу песні Еўрабачанне ў 1980 годзе з песняй «What's Another Year?», якая потым заняла першае месца ў брытанскім хіт-парадзе. Зноў удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне» 1987 года з песняй «Hold Me Now» і атрымаў другую перамогу. У 1992 годзе напісаная Логаном песня «Why Me?» у выкананні Лінды Марцін заняла першае месца на Еўрабачанні. Дзякуючы такому поспеху Логан атрымаў мянушку «Містэр Еўрабачанне».
На працягу сваёй кар'еры выпусціў больш за 40 сінглаў і 19 альбомаў. Вёў уласнае тэлешоў на Бі-бі-сі пад назвай Johnny Logan and Friends. Заняў трэцяе месца ў рэйтынгу лепшых выканаўцаў Еўрабачання за 50 гадоў з песняй «Hold Me Now». Працягвае актыўную творчую дзейнасць.
Дыскаграфія 1979 — In London (выдадзены ў Ірландыі) 1980 — Same (выдадзены ў Ірландыі) 1980 — what's Another Year (выдадзены ў Ірландыі) 1980 — The Johnny Logan Album (выдадзены ў Галандыі) 1980 — Johnny Logan (выдадзены ў Вялікабрытаніі) 1985 — Straight from the Heart (выдадзены ў Галандыі) 1987 — Hold Me Now (выдадзены ў Галандыі) 1989 — Mention My Name (выдадзены ў Германіі) 1989 — what's Another Year (выдадзены ў Галандыі) 1990 — what's Another Year – Erfolge (выдадзены ў Германіі) 1990 — Love Songs (выдадзены ў Ірландыі) 1992 — Endless Emotion (выдадзены ў Германіі) 1994 — Living for Loving (выдадзены ў Вялікабрытаніі) 1996 — i'm No Hero (выдадзены ў Германіі) 1996 — Reach Out (выдадзены ў Германіі) 1997 — Living for Loving (выдадзены ў Германіі) 1997 — Reach Out (New Version) (выдадзены ў Германіі) 1998 — what's Another Year (выдадзены ў Германіі) 1999 — Love Is All (выдадзены ў Германіі) 2001 — Reach for Me (выдадзены ў Германіі і Даніі) 2001 — Save this Christmas for Me (выдадзены ў Даніі) 2003 — We All Need Love (выдадзены ў Даніі) 2004 — We All Need Love (выдадзены ў Германіі) 2005 — The Best of Johnny Logan (выдадзены ў der EU) 2007 — Johnny Logan & Friends: The Irish Connection (выдадзены ў Даніі) 2008 — Irishman in America (выдадзены ў Даніі) 2010 — Nature of Love (выдадзены ў Германіі) 2012 — The Irish Connection 2 2017 — It Is What It Is
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Ірландыі Катэгорыя:Нарадзіліся 13 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне