Вялі́кая Вяза́нка, Вялікая Вязынка, канал О-1Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов)  — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ала (басейн Бярэзіны).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца за 3,3 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Кругі. Упадае ў Алу прыкладна за 1 км у напрамку на захад ад вёскі Забалоцце. Рэчышча каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Ліст карты N-35-120. Выданне 1981 года.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Жлобінскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны