Наро́дны камісарыя́т камуна́льнай гаспада́ркі Белару́скай ССР быў утвораны 25 ліпеня 1931 года на базе Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі пры Савеце Народных Камісараў БССР. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР.

Гісторыя З моманту ўтварэння БССР і да 1930 года камунальнай гаспадаркай кіраваў Народны камісарыят унутраных спраў БССР. 15 снежня 1930 года ён ліквідуецца і ствараецца самастойнае Галоўнае ўпраўленне камунальнай гаспадаркі.

Наркамы Нічыпар Аксючыц (1931—1932) Емяльян Жуковіч (1932—1934) Пётр Амбражунас (1934—1936) Самуіл Васерман (1936—1937) Васіль Забела (1938—1941)

Крыніцы

Літаратура Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1956—1991). Ч. 2. — Мн., 2000. — С. 178—188.

Спасылкі Гістарычная даведка на сайце Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь|Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Фонды Нацыянальнага архіва Беларусі .

Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1931 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1946 годзе