Хашымін, да 1976 Іншая назва Сайгон (, ) — найбольшы горад у В’етнаме. Колішняя сталіца французскага пратэктарату Кохінхіна (1862—1954) ды Паўднёвага В'етнаму (1954—1975). Горад знаходзіцца на рацэ Сайгон (Сонг Сай Гон) на поўнач ад дэльты Меконгу, на адлегласці 80 км ад Паўднёва-Кітайскага мора. Гандлёвы цэнтр Шо Лон знаходзіцца на захад ад горада.
Тэрыторыя займаная г. Хашымін доўгі час была часткай каралеўства Камбоджы. В'етнамцы ўпершыню атрымалі доступ да рэгіёна ў 17-м стагоддзі. Адносіны з Францыяй пачаліся ў 18-м стагоддзі, калі французскія купцы і місіянеры пасяліліся ў рэгіёне. У 1859 годзе горад быў акупаваны французамі і ў 1862 годзе быў перададзены Францыі в’етнамскім імператарам Ту Дукам. Як сталіца Кохінхіны, Сайгон быў ператвораны ў важны партовы горад і ўрбаністычны цэнтр з прыгожымі віламі, уражлівымі грамадскімі будынкамі і добра выбрукаванымі бульварамі засаджанымі дрэвамі. На поўнач ды на поўдзень ад горада былі пабудаваныя чыгункі і Сайгон стаў галоўным зборным цэнтрам для экпарту рысу, які вырошчваўся ў дэльце ракі Меконг. У 1940 годзе Сайгон быў акупаваны японцамі але французскія каланіяльныя ўлады працягвалі кіраваць В'етнамам да 1945 года, калі яны былі інтэрнаваны японцамі. Другая Сусветная вайна не зачапіла Сайгон.
Сайгон і надалей захоўвае выгляд еўрапейскага горада са шматлікімі будынкамі заходняга стылю французскага каланіяльнага перыяду.
Міжнародны аэрапорт Таншанят абслугоўвае рэгулярныя авіярэйсы кампаніі Эйр В'етнам да іншых унутраных цэнтраў краіны і розных іншаземных кампаній у гарады Азіі і Еўропы. У 40 км ад горада будуецца Міжнародны аэрапорт Лонгтхань.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Цікавыя факты Хашымін з'яўляецца горадам-пабрацімам сталіцы Беларусі, Мінску Вьетнамский город Хошимин стал побратимом Минска . (з лістападу 2008 года)
Выбітныя асобы У Хашыміне нарадзіўся італьянска-французскі кампазітар Рыкарда Качантэ.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады В’етнама
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1698 годзе