Нацыянальная бібліятэка Пакістана () — нацыянальная і навукова-тэхнічная бібліятэка Пакістана, знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Канстытуцыйнага праспекта, Ісламабад.

Заснавана ў 1951 годзе, першапачаткова размяшчалася ў сакратарыяце Міністэрства адукацыі, аб’яднана з Ліякацкай Нацыянальнай бібліятэкай . У 1962 годзе бібліятэка атрымала права пераносу і захоўвання (у 2 асобніках) усіх абароненых аўтарскім правам работ: кніг, карт, ілюстрацый і дыяграм, надрукаваных у Пакістане. Пасля вайны 1971 года частка фонду была перадзенна Бангладэшу.

Бібліятэка мае чытальную залу 500 месц, 15 навуковых залаў, глядзельную залу на 450 месц, таксама камп’ютарны кабінет і для прагляду мікрафільмаў. У 1993 годзе бібліятэка мела 130000 тамоў і 600 рукапісаў.

Катэгорыя:Бібліятэкі Азіі Катэгорыя:Адукацыя ў Ісламабадзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ісламабада Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе Катэгорыя:1951 год у Ісламабадзе