Ві́ктар Анто́навіч Шалке́віч () — беларускі бард, акцёр, паэт і шоумэн. Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў.
Біяграфія Скончыў школу ў Поразава, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску (у 1980 годзе). Працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 па 2016 год працаваў у тэатры лялек у Гродна, адкуль сыйшоў па прычыне канфлікта з ідэолагамі.Віктара Шалкевіча звольнілі з Гарадзенскага абласнога тэатру лялек / Польскае радыё Выступае ў тэатры імя Янкі Купалы.
Творчасць Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі. Саркастычныя творы Шалкевіча станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.
Альбомы Правінцыя (1992) Смутны беларускі блюз (1996) Балады і рамансы (1998) Добрай раніцы (2002) За сто крокаў ад Вострае Брамы (2004) Гарадзенец прызямліўся ў Менску (2006, Live) Enigmatyczne kino Lwow ( — польскамоўны дыск) Шчасьлівая сямёрка (2009, Live)Віктар Шалкевіч "Шчаслівая сямёрка" (+аўдыё) / Experty.by Viktar Šałkievič (2019, 2 CD)
Фільмаграфія «Плач перапёлкі» (у ролі каменданта Гуфельда) «Атрад» «Слёзы блуднага сына» (галоўная роля) «Салодкі яд кахання» (галоўная роля) «Тутэйшыя» (у ролі вулічнага музыкі)
Кнігі Блюз вясна (2009, кніга вершаў і песняў) Requiem па непатрэбных рэчах (2011, зборнік эсэ) Мястэчка G… …і ваколіцы… (2012)
Сям’я Жанаты. Мае дачку.
Узнагароды Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай РэспублікіАлексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Форум на Guitar.by МЫ, Віктару Шалкевічу — 50 Народная Воля, Віктар Шалкевіч: Мне нават няёмка з-за таго, што мне 50… Віктар Шалкевiч: «Я сланечнiкаў у сябе не сею — яны самi растуць» / Krynica.info
Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Усмешкі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі